Усе праблемы былі вырашальныя


Штогод на пачатку сезона кіраўніцтвам раёна, прадпрыемстваў і арганізацый, якія адказваюць за бесперабойную работу сістэмы ацяплення, праводзіцца «прамая тэлефонная лінія», каб высветліць існуючыя праблемы ў дадзеным накірунку. Сёлета на пытанні любанчан адказалі намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Сухан, дырэктар РУП «Любанская жыллёва-камунальная гаспадарка» Алег Гарчанін і начальнік цэха звадкаванага і прыроднага газу Юрый Рудкоўскі.

Першым патэлефанаваў любанчанін з 14 дома па вуліцы Першамайскай райцэнтра, які паскардзіўся на тое, што ў яго «няма цяпла і гарачай вады». З гэтай жа праблемай звярнулася і яго суседка – жыхарка таго ж дома, але з другога пад’езда. Не ацяплялася частка кватэры ў доме №92 па вул. Леніна, пра што паведаміла яе ўласніца. Наступны званок, што паступіў на «прамую лінію», тычыўся  ацяплення кватэры  дома  №3  па вул. Міру ў аграгарадку Сарачы. Незадаволены тэмпературай у жылых пакоях былі і асобныя любанчане з дамоў  №92 па вул. Кірава, №1 па вул. Калініна, №2 па вул. Чкалава, №4 па вул. Янкі Купалы і №119 па вул. Леніна. Усе паступіўшыя скаргі былі ўзяты на кантроль. Да тых, хто звярнуўся з просьбай аб дапамозе, хутка выехалі рамонтныя брыгады, каб на месцы высветліць прычыну неналежнай работы ацяпляльнай сістэмы і ўхіліць недахопы.

Паабяцалі вырашыць і праблему, якая ўзнікла ў пасёлку Сосны-1. Там на вуліцы Партызанскай працякае водаправодная труба, вада з якой ужо пачала падтапляць уласныя падворкі. Да таго ж, жыхарка гэтага населенага пункта паскардзілася, што работнікі жылкамгаса ўжо не першы раз робяць памылку ў адрасе, што стаіць у квітанцыі на аплату камунальных паслуг: замест Соснаў пішуць Любань, з-за чаго ўзнікаюць непаразуменні. Жанчыну супакоілі, што сітуацыя абавязкова будзе выпраўлена.

Растлумачыць, як будзе налічвацца аплата за выкарыстаны газ, папрасіла жыхарка дома №9   па   завулку   Купалаўскаму г. Любані. Справа ў тым, што шматпавярховы дом абуладкаваны сістэмай газавага ацяплення, і з пачаткам сезона тарыфы на прыродны газ для  кватэр, уласных дамоў і садовых домікаў, дзе ўстаноўлены індывідуальныя ацяпляльныя газавыя прыборы, знізіліся ў тры разы. І каб не заблытацца ў паказчыках прыбораў уліку, з пачаткам ацяпляльнага сезона неабходна патэлефанаваць па нумары, які прапісаны ў заключаным паміж абанентам і газазабяспечваючай арганізацыяй дагаворы і паведаміць апошнія дадзеныя, каб спецыялісты цэха далей ужо разлічвалі кошт выкарыстанага газу  па  «зімовай цане»,  якая з 1 кастрычніка складае 404,3 руб.за 1 кубічны метр.

А вось любанчанку, якая пражывае ў 129 доме па вул. Савецкай, абурае тое, што работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі загадзя не папярэджваюць пра адключэнне ў кватэрах халоднай вады, якая ў апошні час прападае даволі часта. Жанчыне растлумачылі, што падачу вады спыняюць з-за парываў і звязаных з імі рамонтных работ водаправода, і запэўнілі, што надалей  падчас  спынення  водазабеспячэння насельніцтва вадой жыхары горада і раёна будуць папярэджвацца.

Святлана КРЫВАЛЬЦЭВІЧ.

 

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія