Узяты пад кантроль


Ужо стала традыцыяй правядзенне штомесяц «прамой тэлефоннай лініі» з удзелам старшыні раённага выканаўчага камітэта Васілём Іванавічам Акулічам. І ў чарговы раз яму было адрасавана нямала пытанняў, якія хвалююць жыхароў Любаншчыны.

Надзея Мірановіч, г. Любань:

– Больш за год назад уведзены ў эксплуатацыю  наш жыллёва-будаўнічы спажывецкі кааператыў  па вуліцы Калініна, 80. Аднак дагэтуль у халоднае надвор’е на вокнах з’яўляюцца намярзанні.

– Якая арганізацыя вяла будаўніцтва дома?

– З горада Салігорска.

– Ваша пытанне, Надзея Цімафееўна, зразумелае. У генпадрадную арганізацыю будзе дадзена тэлеграма з тым, каб недахопы былі ўхілены.

Жыхарка вёскі Таль Валянціна Лазоўская паскардзілася на тое, што непадалёку ад яе дома знаходзіцца вежа, з якой, здараецца, і днём,  і ноччу цячэ вада. Яна звярталася ў сельсавет, жыллёва-камунальную гаспадарку, аднак ніякіх мер пакуль не прынята.

Васіль Іванавіч, выслухаўшы слушную заўвагу, паабяцаў, што літаральна ў бліжэйшыя дні спецыялісты, у чыім веданні знахо-дзіцца гэты аб’ект, выправяць недапрацоўкі. Тым больш такая безгаспадарчасць наносіць немалы ўрон.

– Звоніць Віктар Астрэйка. Я пражываю па вуліцы Міру ў райцэнтры. Мяне цікавіць пытанне газіфікацыі. У 2005 годзе палова жыхароў нашай вуліцы падвялі газ у дамы. На той момант у мяне не было такой магчымасці. Ці магу зрабіць гэта зараз?

Адразу ж пасля «прамой лініі» да яго выехалі спецыялісты цэху прыроднага і звадкаванага газу. Яны падрабязна і грунтоўна расказалі аб умовах газіфікацыі прыватных дамоў, а таксама далі і пісьмовы адказ.

– Турбуе Вас жыхарка вуліцы Баравіка (раён рыбгаса) Соф’я Сарнацкая. Ведаеце, многія мае суседзі ўжо пажылыя грамадзяне, а раней працавалі на рыбгасе. Там жа ў нас былі градкі. А мінулай восенню іх узаралі і забаранілі займаць гэту плошчу пад уласныя гароды.

– І гэта цалкам заканамерна. Чаму на вытворчай тэрыторыі павінны быць градкі? Самі падумайце.

– Дык дзе ж нам тады вырошчваць агародніну?

– Усё проста – пішыце калектыўнае пісьмо ад жыхароў і прыносьце ў райвыканкам. Мы абавязкова задаволім просьбу, падбяром і выдзелім кавалак зямлі для гародніцтва.

Алена Шаплыка, г. Любань:

– Тэлефаную ад імя бацькоўскага камітэта дзіцячага садка №8. У дашкольнай установе вельмі холадна, абяцалі, што будуць прыняты меры па вырашэнні гэтай праблемы.

– Абяцалі, – значыць, выканаем. Як толькі завершыцца сезон, адразу ж пачнём рамонт. І за лета поўнасцю пераробім сістэму ацяплення, каб наступнай зімой дзеткам было там цёпла і ўтульна.

Любанчанін Мікалай Галай, які пражывае па вуліцы Міру, пацікавіўся, ці будзе сёлета весціся там асфальтаванне.

– На бягучы год вул. Міру не ўключана ў раённую праграму па добраўпарадкаванні, а значыць, сродкі на яе асфальтаванне не запланаваны ў бюджэце. Пагэтаму пакуль давядзецца пачакаць.

Жыхар вёскі Юшкавічы паскардзіўся на дрэннае асвятленне па вуліцы Міру.

Адразу  ж пытанне было пераадрасавана начальніку раёна электрасетак. І ён паабяцаў, што работнікі неадкладна выедуць і наладзяць ліхтары.

Калектыўная просьба паступіла з вёскі Песчанец-2. Там зачынілі магазін, і цяпер туды прыязджае так званая аўталаўка. Жыхары запыталіся ў кіраўніка раёна, ці магчыма аднавіць работу гандлёвага аб’екта.

– Нельга адразу і адназначна адказаць. Пытанне трэба дэталёва вывучыць, прааналізаваць, ці ёсць эканамічны эфект ад функцыянавання данага магазіна для райспажыўтаварыства.

Усяго за гадзіну старшыні райвыканкама жыхарамі раёна было зададзена каля 20 пытанняў. І ні адно не засталося па-за ўвагай. Усе просьбы, скаргі ўзяты пад кантроль і будуць вырашацца па меры магчымасці.

Наталля Вілента.

 

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія