Звароты ўзяты на кантроль


Жыхары Любанскага раёна ў мінулы аўторак мелі магчымасць адрасаваць свае пытанні і прапановы па ўдасканаленні дзейнасці служб  і ўстаноў першаму намесніку старшыні Камітэта дзяржаўнага кантроля Мінскай вобласці Святлане Іванаўне Сакалоўскай. Кіраўнік выслухала ўсе звароты, якія паступілі падчас праведзеных з яе ўдзелам “прамой тэлефоннай лініі” і прыёму грамадзян, і дала адпаведныя распараджэнні і рэкамендацыі па іх станоўчым  вырашэнні адказным асобам.

Ніна Яскевіч, жыхарка райцэнтра, паскардзілася на несвоечасовае выкананне заявак работнікамі жыллёва-камунальнай гаспадаркі. А ў яе доме адбыўся парыў трубы і з’явілася цеча. На што дырэктар Алег Гарчанін паабяцаў неадкладна выправіць сітуацыю і літаральна ў той жа дзень ухіліць непаладкі.

Наконт работы грамадскай лазні пацікавілася Любоў Зезетка з вёскі Шыпілавічы. Некалькі гадоў яна не функцыянуе ў населеным пункце. Выслухаўшы, Святлана Іванаўна адзначыла, што перш неабходна пралічыць эфектыўнасць загрузкі аб’екта, а пасля ўжо прымаць рашэнне, ці рамантаваць яе. Магчыма, больш мэтазгодна арганізаваць у вызначаны дзень падвоз мясцовых жыхароў у суседнюю вёску Рэдкавічы, дзе лазня працуе.

Пазваніла жыхарка аграгарадка Малыя Гарадзяцічы. Алена Серка ўзняла пытанне, якое хвалюе, да слова, не толькі яе адну. Справа ў тым, што ўсе працаўнікі  сельгасарганізацый раёна карыстаюцца карткамі адкрытага акцыянернага таварыства “Белаграпрамбанк”, на іх залічваюцца заработная плата, дзіцячыя дапамогі, сродкі за здадзенае малако і інш., аднак у сельскай мясцовасці не функцыянуюць разлікова-касавыя цэнтры, аддзяленні гэтага банка і нават банкаматы не ўстаноўлены. Пагэтаму вяскоўцам для таго, каб атрымаць наяўныя грошы, даводзіцца  звяртацца ў аддзяленні Цэнтра банкаўскіх паслуг №613 ААТ “АЗБ Беларусбанк”, дзе за гэта адымаюць па 2 працэнты ад агульнай знятай сумы. Такім чынам людзі губляюць частку заробленых сродкаў.

С.І. Сакалоўская паабяцала ў бліжэйшы час узняць гэта пытанне на рэспубліканскім узроўні.

Шэраг любанчан прыйшлі на прыём. Так, Уладзімір Голас звярнуўся наконт правядзення рамонту ў яго кватэры сацыяльнага карыстання. У яго ўзнікла рознагалоссе з кіраўніцтвам ЖКГ. Восенню мінулага года працаўнікі яго выканалі пэўны аб’ём работы, але гаспадару гэтага недастаткова. Ён настойвае яшчэ на замене падлогі, дзвярэй. Па завярэнні ж А. М. Гарчаніна, гэта магчыма толькі пры ўмове аплаты жыхара. У сваю чаргу С.І. Сакалоўская запэўніла заяўніка, што ў месячны    тэрмін   пасля    дадатко-вага    вывучэння   ён   атрымае  на  сваё  пытанне  грунтоўны адказ  з   тлумачэннямі,  згодна  з дзеючым на гэты конт нарматыўным актам.

Некалькі жанчын з аг. Асавец, якія пражываюць у шматкватэрным доме, паскардзіліся на высокую цану прыватызацыі жылля. Святлана Іванаўна запэўніла, што іх пытанне ўжо ўзята на кантроль, аднак пакуль не будзе правераны балансавы кошт, па якім дом перададзены адкрытым акцыянерным таварыствам “Асавец-агра” РУП “Любанская ЖКГ”, рабіць вывады рана.

Два звароты датычыліся несвоечасовай выплаты заработнай платы: у першым выпадку працаўнікам ТАА “Тэхналогія палімерных вырабаў”, у другім – сельгасфіліяла “Гарадзяцічы” ААТ “Любанскі райаграсэрвіс”. “Такога быць не павінна, – падкрэсліла С.І. Сакалоўская. – Існуюць нормы заканадаўства, якія неабходна строга выконваць, інакш вінаватыя панясуць адказнасць”.

Прагучалі і іншыя пытанні і пажаданні, усе яны ўзяты на ўзбраенне адказнымі службовымі асобамі.

Наталля Вілента.

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія