Дошка гонару

Па стане на 28 красавіка 2016 года пераможцамі раённага спаборніцтва на вясенне-палявых работах прызнаны і занесены на Дошку гонару газеты «Голас Любаншчыны» з адначасовым узняццем сцяга Працоўнай славы на раённай плошчы г. Любані: — калектыў ААТ «Забалацкі» (дырэктар Міхаіл Віктаравіч ВЕЧАР, галоўны аграном Ала Аркадзьеўна БРАГІНЕЦ), які пасеяў 2 710 га яравых культур (63,2% ад […]

Загортваюць «Рэд Скарлет»

320 гектараў адведзена пад «другі хлеб» у гаспадарках раёна. Звыш трэці плошчы ўжо засаджана бульбай. У ліку першых да загортвання клубняў прыступілі працаўнікі сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Таліца-агра».  Ужо чацвёрты сезон звенавым па вырошчванні «другога хлеба» ў гаспадарцы з’яўляецца Андрэй Вяроўка. Механізатар увесну садзіць бульбу, улетку апрацоўвае, а ўвосень убірае вырашчаны ўраджай. Памочнікі яго  – паляводы Мікалай […]

Домікі для гадаванцаў

Вытворчасць зручных акуратных домікаў для цялят, да якіх прыстасаваны і выгульныя дворыкі,  не так даўно наладзілі ў адкрытым акцыянерным таварыстве «Любанскі райаграсэрвіс». Першапачаткова арганізацыі аказана грашовая падтрымка. На набыццё першай партыі полікарбанату па сродках тэндара грошы былі выдзелены з раённага бюжэту. Як толькі матэрыял завезлі, работнікі прыступілі да  справы. Дарэчы, усе неабходныя металічныя канструкцыі рыхтуюцца […]

Пабольш бы такіх працаўнікоў

Заўсёды запатрабаваны ў выкананні сельгасработ механізатар з КСУП «Э/б «Любанская» Віктар Зрэлік. Зараз, напрыклад, яго асноўная задача – вывозіць на палеткі арганічныя ўгнаенні. На абслугоўванні працаўніка ўсе фермы гаспадаркі – у Соснах, Барыкове, Баянічах і Жалах. Работы цяпер механізатару хапае, як і ў якую іншую пару. Сёлета падчас уборкі збожжа Віктар працаваў старшым камбайнерам. Яго […]

Справы вясковыя

Генадзь Сойка і Віктар Хіжанок (на здымку злева направа) – слесары-рамонтнікі адкрытага акцыянернага таварыства «Любанскі райаграсэрвіс» – працуюць разам за адным свідравальным станком ужо восьмы год. За гэты час слесары набылі вялікі вопыт практычнай работы, хаця абодва маюць адпаведную спецыяльнасць. «Для Віктара і Генадзя рамонт любой складанасці не выклікае цяжкасцей, таму што яны – выдатныя […]

Сярод асноўных задач – павышэнне якасці малака

Адной з галоўных задач, якія стаяць сёння перад жывёлаводамі малочнай галіны сельгасвытворчасці, з’яўляецца павышэнне якасці малака. Першапачаткова гаспадаркі імкнуцца павысіць таварнасць малака (працэнт рэалізаванага ад атрыманага). Чым больш прададзена малака, тым больш грашовых сродкаў паступае на рахунак сельгаспрадпрыемства, а калі прадукцыя вышэйшай якасці, то даход павялічваецца ў разы. Зараз таварнасць яго ў сярэднім па раёне […]

Працуюць зладжана і рэзультатыўна

На малочнатаварным комплексе адкрытага акцыянернага таварыства «Юрковічы»  працуюць 13 чалавек, з іх сем даярак, якія абслугоўваюць 674 дойныя каровы. Як зазначыў галоўны заатэхнік гаспадаркі Уладзімір Вярбіцкі, калектыў жывёлаводаў тут зладжаны, спрацаваны, зацікаўлены ў павышэнні вытворчасці і прадукцыйнасці малака. Дзякуючы мэтанакіраванай рабоце за 11 месяцаў 2015 года сярэдні надой ад каровы на комплексе склаў 5 102 кілаграмы […]

Справы вясковыя

Алена ТРЫКО з адкрытага акцыянернага таварыства «Урэцкі» даглядае на малочнатаварнай ферме №3 Крупенікаў дзвесце буйных рагатых жывёл. У ліку абавязкаў, што выконвае працаўніца, раздача кармоў, чыстка кармавых сталоў, праходаў хлява, падрыхтоўка цялушак да расцёлу і інш. Алена з кагорты тых маладых людзей, зазначылі з адміністрацыі гаспадаркі, якія ставяцца да сваёй работы з усёй сур’ёзнасцю і […]

Рамантуюць тэхніку

У майстэрнях сельгасарганізацый заўсёды ёсць што адрамантаваць з тэхнікі ці агрэгатаў. У адкрытым акцыянерным таварыстве «Урэцкі» таксама поўным ходам ідзе рамонт. Падчас наведання майстэрні над Амкадорам шчыравалі слесар Аляксей Жываеў і механізатар Сяргей Шаўчук (на фота злева направа). «Што тычыцца маладога слесара, то ён майстар на ўсе рукі», – паведаміў загадчык майстэрнямі Васіль Хілько. Працуе Аляксей […]

Падведзены вынікі гатоўнасці да зімоўкі

Падрыхтоўка жывёлагадоўчых ферм да зімова-стойлавага перыяду займае важнае месца ў цэлым комплексе праводзімых у гэтым накірунку мерапрыемстваў. На старонках нашай газеты мы не раз расказвалі, як вялася работа. Само ж пытанне ўвесь час знаходзілася на кантролі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама. Створаная пры ім камісія адсочвала працэс, выязджаючы на месцы. У кастрычніку на савеце […]

Справы вясковыя

Сёлета працоўны калектыў адкрытага акцыянернага таварыства «Асавец-агра» сярод сельгасарганізацый раёна першым выканаў даведзены план засыпкі бульбы – 400 тон. Аграрыі гаспадаркі накапалі 880 тон клубняў, сярэдняя ўраджайнасць склала 176 цэнтнераў з гектара. Адвозілі ўраджай з палеткаў старанныя работнікі, у іх ліку вадзіцель аўтамабіля ГАЗ-53 Анатоль РАДКЕВІЧ (на здымку). Ён працуе ў сельгасарганізацыі з 1977 года. […]

З сяўбой справіліся выдатна

Як і належыць, у вызначаны тэрмін з захаваннем правілаў бяспекі аграрыі сельскагаспадарчага ўпраўлення «Загальскі» ААТ «МАПІД» закончылі сяўбу азімых сельгаскультур. Даведзены план яны выканалі і перавыканалі – пасеялі 910 гектараў азімых зерневых пры запланаваных 900 га. Дарэчы, сёлета гаспадаркай было закуплена насенне элітных гатункаў «біруза» – азімага жыта, «імпульс» – трэцікале. Як зазначыла галоўны аграном сельгасупраўлення […]

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія