На хлебнай ніве гаспадаркі

У сярэднім па 80-100 гектараў збожжавых і зерне-бабовых культур абмалочваюць за дзень хлебаробы адкрытага акцыянернага таварыства «Палессе-агра». Як адзначыў дырэктар Аляксей Статкевіч, стараюцца ўсе камбайнавыя экіпажы.  Аднак лепшы вынік маюць Андрэй Куневіч з Сяргеем Ермалінскім. Прычым не толькі ў гаспадарцы. Практычна з пачатку жніва лідзіруючыя пазіцыі ўтрымліваюць і ў раённым спаборніцтве. На іх рахунку ўжо  […]

Справы вясковыя

Збожжавыя палеткі ў адкрытым акцыянерным таварыстве «Рачэнь» займаюць сёлета дзве тысячы гектараў. Восем камбайнавых экіпажаў, у тым ліку і адзін маладзёжны, стараюцца ўбраць вырашчаны ўраджай без страт і ў аптымальны тэрмін. Экіпаж камбайна МЕГА-350 у складзе старшага камбайнера Аляксандра КІЙКО і памочніка Ігара КІРДУНА (на здымку справа налева) лідзіруе па намалоце зерня ў сваёй гаспадарцы […]

Без працы не есці пірагоў

Амаль ва ўсіх сельгасарганізацыях Любаншчыны замацавалася свята ўшанавання першага снапа. Так, у адкрытым акцыянерным таварыстве «Чырвоная Змена» імя К. І. Шаплыкі» на мінулым тыдні таксама збіраўся калектыў на адным са збожжавых палеткаў, каб уславіць дарункі матухны-прыроды і нялёгкую працу хлебароба. Верагодна, старадаўні абрад мае пэўныя магічныя сілы, што надаюць аграрыям упэўненасці, дапамагаюць пераадолець у рабоце […]

Плённа шчыруюць – кармы рыхтуюць

Значна перавышаюць мінулагоднія паказчыкі па назапашванні кармоў механізатары адкрытага акцыянернага таварыства «Юрковічы». У гаспадарцы маецца ўжо звыш 14 цэнтнераў кормаадзінак на ўмоўную галаву жывёлы, што  на 10 ц больш, чым летась. А ўся справа ў тым, як арганізавана работа. З самага пачатку зялёнага жніва, па словах галоўнага агранома гаспадаркі Галіны Леанавец, у вытворчы працэс уключыліся […]

Першы намалот новага ўраджаю

Здаецца, зусім нядаўна хлебаробы ўзорвалі, рыхтавалі глебу, загортвалі насенны матэрыял, апрацоўвалі пасевы. А вось ужо намалочаны першыя тоны зерня новага ўраджаю. У адкрытым акцыянерным таварыстве «Забалацкі» пачалі абмалот збажыны. Камбайнавы экіпаж у складзе (на здымку злева направа) Сяргея Коўшара і Арцёма Шаплыкі, што называецца, далі старт уборачнай кампаніі ў гаспадарцы – зжалі ўчастак азімага ячменю […]

КАС пад кукурузу

У адкрытым акцыянерным таварыстве «Асавец-агра» «каралева палёў» сёлета займае 1 420 гектараў. Для лепшага развіцця раслін зараз праведзена іх падкормка азотнымі ўгнаеннямі. Па словах галоўнага агранома гаспадаркі Андрэя Дарожкі, КАС унесены з разліку 70-80 кілаграмаў дзеючага рэчыва на гектар. «Падсілкоўвалі» кукурузныя палеткі Аляксандр Радкевіч на МТЗ-920 у счэпе з КОН-4,2, Генадзь Жаўрыд на аналагічным агрэгаце, […]

Працягваецца нарыхтоўка кармоў

У сельгаспрадпрыемствах раёна зараз вельмі напружаны і гарачы час. Нездарма ў народзе кажуць: «Летні дзень год корміць». І таму работа па назапашванні кармоў не спыняецца ў адкрытым акцыянерным таварыстве «Асавец-агра». галоўнага агранома Андрэя Дарожку мы сустрэлі на месцы закладкі чацвёртай сянажнай траншэі ў час наведвання гаспадаркі. Па словах Андрэя Фёдаравіча, у сярэднім за дзень утрамбоўваюць […]

Важкія валкі травы – радасць для аграрыяў

Гэтымі днямі ва ўрочышчы Смалярня, што непадалёк ад Любані, працаўнікі сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Таліца-агра» нарыхтоўвалі зялёную масу на корм жывёле. Усім працэсам заўзята, як нам кінулася ў вочы, кіраваў Фёдар Кураш – упраўляючы сельгасарганізацыі. Пасля высветлілася, што яму трэба было паспяваць адразу за дзвюма брыгадамі корманарыхтоўшчыкаў: яшчэ адна працавала на палетку за Любанскім сыраробчым камбінатам. […]

Высокаму ўраджаю радуюцца ўсе

Падыходзіць да завяршэння касьба траў першага ўкосу ў сельгасарганізацыях раёна. Зараз з агульнай плошчы 13 104 гектары скошана 7 477 га, што складае 57,1%. За дзень гаспадаркі скошваюць у сярэднім 50 гектараў. У КСУП «Э/б «Любанская» травы першага ўкосу займаюць 1 643 гектары – другая па памеры плошча пасля с/ф «Гарадзяцічы» ААТ «Любанскі райаграсэрвіс» (1 […]

Клапоцяцца пра будучы ўраджай

Вядома, што ўраджай сельскагаспадарчых культур залежыць не толькі ад якаснага насення і своечасовай сяўбы, а яшчэ і ад догляду пасеваў. Ужо зараз аграрыі раёна заняліся хімічнай праполкай. Зрабіць яе неабходна ў тэрмін, з захаваннем тэхналагічных патрабаванняў. якасная апрацоўка супраць пустазелля, шкоднікаў і хвароб значна ўплывае на рост раслін і ў канчатковым выніку на іх ураджайнасць. Па […]

Новы лагер для жывёлы

Будаўнічыя работы на малочнатаварнай ферме «Дарасіно» адкрытага акцыянерна таварыства «Урэцкі» вядуцца з 2012 года. Дарэчы, тэрыторыя МТФ немалая, на ёй функцыянуе дзевяць хлявоў. За гэтыя гады чатыры будынкі рэканструяваны і ўведзены ў эксплуатацыю. Зараз увага спецыялістаў гаспадаркі сканцэнтравана на будаўніцтве на тэрыторыі фермы новага лагера на 700 галоў буйной рагатай жывёлы. Узвядзенне яго пачалі ў […]

Смачна і нядорага

Адным з галоўных складальнікаў ідэалагічнага забеспячэння любой сельгаскампаніі з’яўляецца арганізацыя гарачага харчавання для працаўнікоў. Гэтаму пытанню ў адкрытым акцыянерным таварыстве «Палессе-агра» заўсёды ўдзяляецца належная ўвага. Сёлета яшчэ да пачатку палявых работ быў заключаны дагавор з Любанскім грамадскім харчаваннем. І з таго часу, як механізатары пачалі шчыраваць на палях, повар Ганна Курышка рыхтуе для іх абеды […]