Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Голас Любаншчыны
Главная / Сельсоветы / Уречский сельский совет
5 сакавіка 2018 года, 22:14

Ва Урэччы выраблялі бісер

Напачатку 2015 года ў мінскім выдавецтве «Медысонт» выйшла кніга Вольгі Пярмінавай «Бісерапляценне ў беларускай традыцыі».

У кнізе прыводзяцца факты па гісторыі выкарыстання бісеру ў беларускім дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, якія раней не разглядаліся комплексна. Узгадваецца і такі факт, што ў XVIII стагоддзі бісер выраблялі і ў мястэчку Урэчча Любанскага раёна.

У кнізе шмат цікавых звестак аб з’яўленні і гісторыі бісеру і пацерак у нашай краіне, а таксама шмат ілюстрацый і фотаздымкаў: жаночых строяў, дэталяў вырабаў з бісеру.

Што да ўрэцкай шкломануфактуры, то тут яшчэ шмат невядомага. Напрыклад, годам яе стварэння некаторыя даследчыкі называюць 1635, а іншыя – 1737, на стагоддзе пазней. Гэта мануфактура была адзінай ва ўсёй Рэчы Паспалітай, што займалася вытворчасцю люстэрак, таму некаторы час яна называлася «люстраной». Прылады для прыгажунь ва Урэччы вырабляліся па французскіх, багемскіх (чэшскіх) і англійскіх узорах. Гаспадарамі прадпрыемства былі Радзівілы, спрактыкаваныя «бізнесмены», калі так можна назваць тагачасных магнатаў.

Алена ЛЯШКЕВІЧ.