Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Голас Любаншчыны
Главная / Сельсоветы / Уречский сельский совет
15 чэрвеня 2018 года, 11:39

Арганізуюць кругавы рух

 
 Любанскія дарожнікі з ДРБУ-193 актывізавалі работы па добраўпарадкаванні тэрыторыі каля мемарыяла воінам і партызанам, што загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, размешчаным у г.п. Урэчча. На пачатку тыдня прыступілі да ўладкавання тратуарных бартоў, на чарзе – замена пліткі, якая была пакладзена больш за трыццаць гадоў назад, і падсыпка ўрадлівага грунту. Пасля чаго, зразумела, будзе наведзены парадак.

  Зробяць больш зручнай для аўтамабілістаў і транспартную развязку ў цэнтры гарадскога пасёлка на скрыжаванні вуліц Куйбышава, Леніна і Кірава. Згодна з планам мерапрыемстваў па павышэнні бяспекі дарожнага руху, прынятага раённым выканаўчым камітэтам на 2018 год ва ўзаемадзеянні з аддзяленнем Дзяржаўтаінспекцыі Любанскага РАУС, на гэтым участку рэспубліканскай трасы Р-57 Кучына-Любань-Вятчын будзе арганізаваны кругавы рух. У хуткім часе на скрыжаванні з’явяцца адпаведныя дарожныя знакі.

 

 

Светлана

Кривальцевич