Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Голас Любаншчыны
Главная / Сельсоветы / Любань
8 чэрвеня 2018 года, 14:05

Уязныя знакі зменяць свой выгляд

 
 Што тычыцца уязных знакаў, па словах Сяргея Іванавіча, над стварэннем першай металічнай канструкцыі давялося папрацаваць дні тры.

 – У хуткім часе яна будзе пафарбавана, а мастакі створаць на ёй надпіс – вось тады можна будзе канстатаваць, што вопытны ўзор поўнасцю гатовы. Далей справы пойдуць удвая хутчэй – і праз некаторы час сельгасарганізацыі ўжо змогуць набыць новыя знакі.

 – Дарэчы, эскіз знака распрацавала намеснік начальніка аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Алена Мурашка. Асноўная канструкцыя сімвалізуе колас, уверсе яе размешчаны герб горада Любані. Агульны выгляд вытрыманы ў блакітна-жоўта-чырвоным колерах, што сугучна з гербам і сцягам Любані.

 Зараз вельмі патрэбнай работай займаецца ў райаграсэрвісе электрагазазваршчык трэцяга разраду Аляксандр Анісаў (на здымку). Ён рамантуе металічныя ёмістасці пад ЦКА. Да слова, некалькі гадоў таму яны былі выраблены ў цэхах Любанскага райаграсэрвіса. На рамонт з горада і населеных пунктаў раёна ў арганізацыю іх даставіла жыллёва-камунальная гаспадарка. За тыдзень Аляксандр наладзіў пяць з дзесяці кантэйнераў – добры рэзультат.


 – Аляксандр стараецца, гэта работа вельмі працаёмкая, – дзеліцца Сяргей Іванавіч, – нават прасцей было б новы кантэйнер зварыць, праўда, патрэбны для гэтага матэрыял. Пакуль жа неабходна адрамантаваць тое, што маем. Як бы тое ні было, атрымліваецца больш эканомна, чым купіць ёмістасці новыя.

 

Елена

Радкевич