Шчасце трымаецца на ўзаемнай любасці


Кожная сям’я – гэта не проста сацыяльная ячэйка грамадства, як прынята лічыць, а, на мой погляд, асобная маленькая дзяржава, у якой пануюць свой асаблівы парадак, уклад жыцця, захоўваюцца і перадаюцца з пакалення ў пакаленне пэўныя традыцыі…

Гісторыя сям’і Раковіч з горада Любані пачалася амаль пятнаццаць гадоў таму назад, калі Таццяна і Дзмітрый 15 чэрвеня 2002 г. заключылі шлюб. Яны былі юныя закаханыя і ўпэўненыя, што наперадзе іх чакае шчаслівая жыццёвая дарога. Сапраўды, так і сталася. З самага пачатку яны будавалі свае ўзаемаадносіны на даверы, павазе, разуменні, узаемападтрымцы, што дапамагло не толькі захаваць пачуцці, але і надаць ім з часам новыя адценні.

Сёння дом Раковічаў, іх сямейнае гняздзечка, якое абуладкавалі ўласнымі намаганнямі, без сумнення, поўная чара, у якой удосталь дабрабыту, радасці, цяпла. Але, бадай, самае важнае – ён поўніцца найлепшымі гукамі ў свеце – дзіцячым смехам. Траіх дачушак-прыгажуняк нарадзілі і выхоўваюць з клопатам, любоўю Таццяна і Дзмітрый. Яны пестуюць сваіх дзяўчынак, падчас даруюць ім свавольствы. Але вучаць быць паважлівымі, працалюбівымі, шанаваць сямейныя традыцыі і памяць аб продках. Да слова, Вольга, Аліна і Кацярына цікавяцца гісторыяй свайго роду, разам з бацькамі складаюць радаводнае дрэва, каб ведаць свае карані, вытокі.

Маюць дзяўчынкі і шмат іншых захапленняў. Так, Аліна (вучаніца 8 класа) з’яўляецца актыўным членам піянерскай арганізацыі, прымае ўдзел у валанцёрскім руху, займаецца чарлідынгам. Вольга (6 клас) аддае перавагу тэатральнаму мастацтву – яна навучаецца ў Любанскай ДШМ на тэатральным аддзяленні, выконвае ролі ў пастаноўках узорнага калектыву «Летуценнікі». Свае творчыя здольнасці дэманструе падчас разнастайных школьных мерапрыемстваў. Акрамя таго, знаходзіць час і на заняткі спортам. А самая маленькая Каця (першакласніца), гледзячы на старэйшых сястрычак, таксама імкнецца не адставаць – займаецца ў гуртках «Фантазёры», «Акварэлька». Дачушкі радуюць маму і тату сваімі поспехамі, добрымі ўчынкамі, дапамагаюць у дамашніх клопатах. Увогуле, у сям’і ёсць правіла – амаль усе справы выконваць разам. Па-першае, лічаць Раковічы, так хутчэй і весялей, а, па-другое, сумесная праца збліжае. Яшчэ адна сямейная традыцыя  – абавязкова ўвечары збірацца за агульным сталом, каб падзяліцца дасягненнямі за дзень мінулы і абмеркаваць планы на будучы. А іх заўсёды шмат, таму што і бацькі, і дзеці прытрымліваюцца актыўнай жыццёвай пазіцыі – любяць вандраваць, наведваць цікавыя мерапрыемствы, выставы і інш. І часцяком у выхадныя накіроўваюцца ў дарогу, каб атрымаць новыя ўражанні, пазнаёміцца з прыгожымі, маляўнічымі мясцінамі.

А ў буднія дні ўсе заняты сваімі справамі: дзяўчынкі – вучобай, мама выконвае службовыя аба-
вязкі бухгалтара ў каапгандлі, а тата шчыруе ў якасці машыніста тралёвачнага агрэгата ў лясгасе. І кожнага сагравае думка, што ён любімы і патрэбны.

Наталля Вілента.

Ваш отзыв

1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Актуально Акция Акцыя Ахова працы Благоустройство В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Горячая линия Госконтроль Да 450-годдзя Любані Демография Жывёлагадоўля: клопаты і праблемы За здаровы лад жыцця Калонка рэдактара Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи На контроле – качество Народ и власть Нашы абрады і традыцыі Окно ГАИ ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Патрыятычнае выхаванне Праграма "Кармы" Профессионалы Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба – 101 Справы вясковыя Телефон милиции - 102 Телефон милиции – 102 Торговля Ураджай-2011 Ураджай-2016 Школьнае жыццё