Часцінку «Нябёсаў» прывезлі на Любаншчыну


Усім нам: і дзецям, і дарослым – часам хочацца паверыць у цуды. А калі ж, як не на Каляды, яны здараюцца?

Адным такім стала сустрэча маленькіх і больш сталых любанчан з удзельнікамі IV Міжнароднага каляднага фестывалю батлеечных і лялечных тэатраў «Нябёсы», што прайшоў у адукацыйным цэнтры Свята-Елісавецінскага манастыра, – калектывам тэатра лялек, ценю і святла «Дом Сонца». Ініцыятарам правядзення дабрачыннага мерапрыемства для дзяцей-інвалідаў і з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, што адбылося 16 студзеня ў раённым Цэнтры культуры, выступіў благачынны Любанскай царкоўнай акругі протаіерэй Аляксандр Драгун. Ён выказаў самыя шчырыя словы падзякі ўсім, хто прыклаў намаганні, каб фестываль «Нябёсы», няхай і ў такім скарочаным фармаце, прыйшоў да нас, а таксама павіншаваў усіх прысутных з Нараджэннем Хрыстовым. Дарэчы, на тэатралізаванае прадстаўленне запрасілі не толькі непаўналетніх, а і наведвальнікаў аддзялення дзённага прабывання для інвалідаў ТЦСАН.

Калі амаль усе месцы ў зале запоўніліся гледачамі, асноўную частку якіх склалі навучэнцы ўстаноў адукацыі горада і раёна, святло згасла, а на сцэне пачалося сапраўднае чарадзейства. Увагу рабят адразу прыцягнула да сябе незвычайнае дрэва, што ззяла ў цемры, а вельмі хутка з’явілася і яшчэ адна крыніца свету – вялізнае яйка, з якога вылупілася кураня. Прыгоды маленькага персанажа і сталі тэмай лялечнага міні-спектакля. Не менш уразіў гледачоў і талент таямнічага артыста, што выйшаў у яскравай сюррэалістычнай масцы і прадэманстраваў высокі ўзровень майстэрства жангліравання празрыстымі шарамі. Здавалася, незнаёмец не прыкладвае ніякіх намаганняў, каб перамяшчаць рэквізіт, ды і самі шары былі нібы мыльныя пузыры (на здымку 1). Аднак лёгкасць у выканні нумара аказалася ілюзорнай, у чым пасля яго заканчэння змаглі пераканацца ўсе жадаючыя: рабятам прапанавалі патрымаць празрыстыя сферы, што насамрэч былі даволі цяжкімі і нязручнымі. Яшчэ адным з персанажаў, што пакарыў сэрцы публікі, стаў Абаронца. Спецыяльны касцюм з элементамі, якія свяціліся ў цемры (на здымку 2), хуткасць руху і правільна падабранае музычнае афармленне дазволілі пранікнуцца невялікім, але ад таго не менш яскравым шоу. Завяршыў сваё выступленне «Дом Сонца» на лірычнай ноце, што закранула самыя патаемныя струны душы і дазволіла паверыць: любоў заўсёды ў нашых сэрцах, трэба толькі адчыніць іх Богу.
Дэвізам сёлетняга фестывалю стала выказванне «Лялькі дораць радасць!», любанчане з ім цалкам пагадзіліся. На развітанне выхаванцы цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі падарылі гасцям маленькіх анёлаў, зробленых сваімі рукамі. Артысты ж, у сваю чаргу, таксама не пакінулі дзяцей без падарункаў (на здымку 3).
Святлана МІГУН.
Фота аўтара.

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія