Супрацоўніцтва, якое прыводзіць да поспеху


У Гімназіі №1 г. Любані добра ведаюць дзесяцікласніцу Таццяну Пальчук. Выдатніца, разумніца, прыгажуня… Але гэта яшчэ далёка не ўсё.
Супрацоўніцтва, якое прыводзіць да поспеху

– Такой адказнай і стараннай вучаніцы, як Таццяна, у мяне не было за ўвесь час працы, – расказвае настаўніца беларускай мовы і літаратуры Наталля Анатольеўна Крэмень. – Калі пазнаёмілася з ёй у 5-м класе, то адразу звярнула ўвагу на добрыя філалагічныя здольнасці дзяўчынкі. Прапанавала займацца дадаткова – і яна адразу згадзілася. Я заўсёды рыхтую сваім алімпіяднікам шмат заданняў на лета, дык вось Таццяна выконвае іх усе, да апошняга. Нават падчас канікул працуе настолькі самааддана! Таму, калі дырэктар нашай установы адукацыі Святлана Уладзіміраўна Красюк прапанавала нам у 8-м классе паўдзельнічаць у алімпіядзе па беларускай мове і літаратуры за 9-ы, я інтуітыўна адчувала, што Таццяна пакажа добрыя вынікі. І не памылілася: у вобласці – Дыплом ІІІ ступені, на рэспубліканскім этапе пахвальны водгук.
Зараз у скарбонцы дзесяцікласніцы, не лічачы раённых узнагарод, якія яна атрымлівае кожны год, пачынаючы з пачатковых класаў, тры дыпломы абласнога этапу. А наперадзе – напружаная падрыхтоўка да заключнага этапу алімпіяды.
Таццяна не скардзіцца на «цяжкі» лёс, усміхаецца і кажа, што з усім спраўляецца, таму што паважае родную мову і падабаецца вывучаць яе глыбей, чым гэта падаецца ў школьных падручніках. У вольны час, які, вядома ж, выпадае не так часта, любіць паглядзець якасны фільм, пачытаць добрую кніжку. Не так даўно захапілася класічнай замежнай літаратурай. Дарэчы, «Чужаніцу» Альбера Камю чытала ў беларускім перакладзе.
Хочацца дадаць, што гэтак жа шчыра і самааддана увесь час працуе і Наталля Анатольеўна. Яе навучэнцы за апошнія 10 гадоў атрымалі 7 дыпломаў абласнога і 1 рэспубліканскага ўзроўняў, 2 пахвальныя водгукі.
Ад шчырага сэрца пажадаем вучаніцы і настаўніцы далейшых поспехаў і дасягненняў!
Галіна ГЕДРОЙЦ.
Фота аўтара.

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія