З карысцю і без суму


Вось-вось завершыцца чарговы навучальны год і пачнуцца доўгачаканыя канікулы. А гэта самы лепшы час для таго, каб дзеці адпачылі, умацавалі здароўе і набраліся сіл для прадаўжэння вучобы. З такой мэтай па традыцыі будзе арганізавана работа лагераў з дзённым і кругласутачным прабываннем. Якіх, дзе і калі? – пра гэта распавяла галоўны спецыяліст па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні па Любанскім раёне Людміла Статкевіч.

– Як і ў папярэднія гады, сёлетняе лета будзе скарыстана максімальна эфектыўна, каб даць магчымасць рабятам аднавіць затрачаныя на вучобу сілы, завесці новыя знаёмствы, уведаць шмат цікавай інфармацыі, паўдзельнічаць у розных мерапрыемствах, карацей кажучы, правесці час з карысцю і без суму. У гэту аздараўленчую кампанію ў нас запланавана дзейнасць 26 лагераў з дзённым знаходжаннем (разлічаных на 815 вучняў, у асноўным пачаткоўцаў), якія будуць працаваць на базе ўстаноў адукацыі: трох гарадскіх, дзвюх урэцкіх і раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі (для дзяцей-інвалідаў) – з 1 па 26 чэрвеня, сельскіх – з 1 па 21 чэрвеня і ў некаторых з 1 па 21 жніўня. З трэцяга чэрвеня расчыніць дзверы для юных любанчан летнік «Арэса». Падчас першых дзвюх дзевяцідзённых змен там бу-дзе рэалізоўвацца праграма выхавання «Планета мужнасці» для дзесяцікласнікаў. А ўжо з 25 чэрвеня па 12 ліпеня «Лагер дружбы – лагер дзяцінства» пакліча рабят розных узростаў. У перыяд чацвёртай змены (з 15 ліпеня па 1 жніўня) іх чакае «Свет маіх адкрыццяў», а пятай (з 4 па 21 жніўня) – падарожжа ў «Сонечную краіну». Усяго ў «Арэсе» змогуць адпачыць звыш 500 школьнікаў. Яшчэ 105 будуць бавіць час у профільных лагерах з кругласутачным прабываннем на базе ўстаноў адукацыі: Касцюкоўскім ДС-БШ («Лінгвісцяня») і Асавецкім ДС-СШ (лагер працы і адпачынку «Расток») з 24 чэрвеня па 2 ліпеня; Тальскім ДС-СШ (турысцка-  краязнаўчы «Вертыкаль») з 1 па 9 ліпеня; Сароцкай СШ (абаронна-спартыўны «Патрыёт») з 5 па 13 жніўня.

Што датычыць кошту пуцёвак, то ў «Расток» яны абыдуцца бацькам у 31 руб.; у «Арэсу» на першыя дзве змены – 69 рублёў, на трэцюю-пятую –100 руб. (на дзяцей 6-10 гадоў), 110 руб. (11-13 гадоў), 117 руб. (14-18 гадоў); у «Лінгвісцяня» і «Вертыкаль» – адпаведна 15, 20 і 23 руб.; «Патрыёт» – 15, 20 і 26 руб.; у лагеры з дзённым знаходжаннем, дзе харчаваннем забяспечвае ўстанова адукацыі – 9, 15.50 і 21.50 руб., а калі райспажыўтаварыства – 56, 64.50 і 73 руб. Датацыя сёлета вы-значана ў памеры 175 руб. у летнікі з кругласутачным знаходжаннем, 72 руб. – з дзённым; 75 руб. – у профільныя дзевяцідзённыя.

Зараз актыўна вядуцца ўсе падрыхтоўчыя работы. Запланавана да 25 мая забяспечыць поўную гатоўнасць аздараўленчых летнікаў у адпаведнасці з санітарнымі нормамі і правіламі, патрабаваннямі аховы працы і супрацьпажарнай бяспекі, каб дзецям пасля было камфортна і прабыванне ў лагеры пакінула толькі самыя станоўчыя ўражанні і прыемныя ўспаміны.

Наталля Вілента.

 

Ваш отзыв

1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Актуально Акция Акцыя Ахова працы Благоустройство В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Горячая линия Госконтроль Да 450-годдзя Любані Демография Жывёлагадоўля: клопаты і праблемы За здаровы лад жыцця Калонка рэдактара Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи На контроле – качество Народ и власть Нашы абрады і традыцыі Окно ГАИ ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Патрыятычнае выхаванне Праграма "Кармы" Профессионалы Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба – 101 Справы вясковыя Телефон милиции - 102 Телефон милиции – 102 Торговля Ураджай-2011 Ураджай-2016 Школьнае жыццё