Благаславенне на вучэнне


У храме Праабражэння Гасподня па традыцыі адбыўся малебен для выпускнікоў трох гарадскіх і сароцкай устаноў адукацыі. Здзейсніў яго ў прысутнасці епіскапа Слуцкага і Салігорскага Антонія протаіерэй Аляксандр Драгун, благачынны Любанскай царкоўнай акругі. Свяшчэннік нагадаў рабятам пра святых, якія лічацца заступнікамі вучэння, пра важнасць і сілу малітвы ў любой справе, у тым ліку і вучобе. Юнакі і дзяўчаты запалілі свечкі і шчыра памаліліся аб здачы выпускных і ўступных экзаменаў, папрасілі Божага благаславення іх першых крокаў у дарослае жыццё.

Звяртаючыся да адзінаццацікласнікаў, айцец Аляксандр падкрэсліў: «Вось-вось зробіце крок у невядомы пакуль для вас свет. Да гэтага часу вы знаходзіліся пад крыламі сваіх родных і блізкіх. Не забывайце іх ніколі, як і настаўнікаў, якія былі для вас другімі бацькамі. Усё, што яны ўлажылі ў вашы сэрцы, пастарайцеся аддаць для карысці нашай сінявокай айчыны». У прадаўжэнне ўладыка Антоній пажадаў выпускнікам знайсці правільны шлях, рэалізаваць здольнасці і магчымасці, бо самае вялікае шчасце для чалавека – адчуваць, што займаецца сваёй справай. Епіскап заклікаў юнакоў і дзяўчат не спыняцца на паўдарозе, абавязкова ісці да канца – калі паступілі, то трэба давучыцца і атрымаць дыплом. Прычым захаваць прыстойнасць і веру, не забываць храм Божы.

Пасля малебна ўсіх рабят акрапілі святой вадой, таксама ім уручылі праваслаўныя каляндарыкі. Без сумнення, юнакі і дзяўчаты адчулі ўпэўненасць у сваіх сілах і Божую дапамогу ў іспытах, якія неабходна вытрымаць.

Наталля Вілента.

Фота аўтара.

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія