Не засталіся ўбаку прафсаюзы


На працягу ўжо не аднаго года Мінскае абласное аб’яднанне прафсаюзаў шэфствуе над Стараюрковіцкім дзіцячым сацыяльным прытулкам. Аказвае матэрыяльную дапамогу, усебаковую падтрымку.

Дзякуючы старанню кіраўніцтва аб’яднання, рабяты, якія знаходзяцца ва ўстанове, маюць магчымасць наведваць навагоднія мерапрыемствы ў сталіцы, цыркавыя прадстаўленні і інш.

Таксама выдзяляюцца сродкі для набыцця неабходнай мэблі, канцылярскіх прыналежнасцяў, цацак.

Вось і напярэдадні сталічнай прафсаюзнай арганізацыяй пералічана на рахунак  5 мільёнаў рублёў. За іх набыты патрэбныя матэрыялы для правядзення суботніка. А ў дзень яго прадстаўнікі Мінскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў на чале са старшынёй Віктарам Маліноўскім і абласнога камітэта беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі з кіраўніком Мікалаем Башко наведаліся ў прытулак. І разам з работнікамі яго займаліся навядзеннем парадку і абуладкаваннем тэрыторыі, якая прылягае  да ўстановы.

Наталля Вілента.

Фота Настассі Дашкевіч.

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія