Да новых рэзультатаў


Падчас восьмай справаздачна-выбарнай канферэнцыі райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу падведзены вынікі дзейнасці грамадскага аб’яднання па абароне правоў і інтарэсаў працаўнікоў за апошнюю пяцігодку, вызначаны задачы на наступную.

Старшыня раённага камітэта Іван Сярчэня расказаў пра асноўныя накірункі работы, актыўнасць пярвічных арганізацый, выкананне калектыўных дагавораў і інш. Ацэньваючы шлях, пройдзены пасля мінулай канферэнцыі, адзначыў Іван Іванавіч, можна казаць пра тое, што стратэгія дзеянняў, выбраная большасцю прафкамаў, правільная. Пра гэта сведчаць дасягнутыя рэзультаты па многіх пытаннях.

Увогуле, справаздачны перыяд – час напружанай работы па абароне правоў і законных інтарэсаў працаўнікоў, захаванні прафсаюзнага адзінства. Часцей за ўсё  падчас сходаў гучалі пытанні недастатковага ўзроўню заработнай платы, паляпшэння работы з моладдзю, забеспячэння сродкамі індывідуальнай аховы, ацяплення вытворчых аб’ектаў і іншыя. Задача прафкамаў адрэагаваць на ўсе, бо ад гэтага залежыць іх аўтарытэт.

Словы падзякі за адказнасць і старанне кіраўнік адрасаваў актыву. Многія прафсаюзныя лідары заахвочваліся і ўзнагароджваліся, у іх ліку Ніна Малаш («Палессе-агра»), Васіль Хілько («Урэцкі»), Алег Ільчук (ПМК-101) і некаторыя іншыя, якія пастаянна на ўзбраенні трымаюць пытанні сацыяльна-эканамічнай аховы працаўнікоў і ўжо не адзін тэрмін узначальваюць пярвічкі сваіх прадпрыемстваў.

Праграма дзейнасці на працягу мінулай пяцігодкі складалася ў адпаведнасці з патрабаваннямі часу, рашэннямі і пастановамі вышэйстаячых органаў. Намаганні ў першую чаргу былі накіраваны на забеспячэнне сацыяльных гарантый, паляпшэнне ўмоў жыццядзейнасці работнікаў, павышэнне зарплаты, а таксама на рэалізацыю сацыяльнай і эканамічнай палітыкі дзяржавы. Работа планавалася па паўгоддзях, усе мерапрыемствы ажыццяўляліся пры актыўным узаемадзеянні з пярвічкамі. Рэгулярна праводзіліся пленумы раённага камітэта прафсаюза і пасяджэнні прэзідыума, на якіх разглядаліся пытанні па ахове працы, выкананні жыллёва-камунальнага заканадаўства, аздараўленні членаў прафсаюза і іх дзяцей, умацаванні вытворчай дысцыпліны, выплаце зарплаты, заключэнні калектыўных дагавораў і г.д.  Праводзіліся маніторынгі кантрактнай формы найму, сацыяльнага партнёрства. Два разы ў год падсумоўваліся вынікі выканання палажэнняў калектыўных дагавораў, раённага пагаднення паміж райсельгасхарчам і райкамам.

Дзейнасць прафсаюзнай арганізацыі непасрэдна звязана з  аграпрамысловым комплексам Любаншчыны. У мінулую пяцігодку ў гаспадарках актыўна вяліся абнаўленне машынна-трактарнага парка, мадэрнізацыя і перааснашчэнне жывёлагадоўчых ферм і комплексаў, што, вядома,  садзейнічала павышэнню надояў, прываг, ураджайнасці сельгаскультур і іншым станоўчым вынікам. Намеціліся зрухі па многіх напрамках.

Але, разам з тым, маюцца яшчэ і праблемы, на рашэнне якіх накіраваны намаганні кіраўніцтва, спецыялістаў, працаўнікоў і прафкамаў. Адна з асноўных – складаная фінансавая сітуацыя. У сувязі з чым  ёсць факты несвоечасовай выплаты зарплаты. Работа ў сельскай гаспадарцы, ніхто з гэтым спрачацца не будзе, дастаткова цяжкая, а значыць, і аплачвацца павінна адпаведна. Аднак у рэальнасці не заўсёды бывае так. Напрыклад, калі прааналізаваць, у 2010 г. сярэдняя зарплата працаўнікоў АПК  раёна была 588,6 тысячы рублёў – 17 вынік у вобласці, за 9 месяцаў бягучага года – 3 565,3 тыс. руб.  – павялічылася ў
6 разоў, аднак на ўзроўні вобласці толькі  22  месца.  Самая  высокая  заработная  плата –  4 305,9 – у ААТ «Юрковічы»,  самая нізкая – у «БВА» і эксперыментальнай базе «Любанская» – толькі крыху больш за  3 млн руб. У сямі гаспадарках з 13 сярэднямесячная зарплата ніжэй за раённы паказчык.

Зразумела, і райкамам, і райсельгасхарчам, і кіраўнікамі сельгасарганізацый прымаліся меры па паляпшэнні гэтай сітуацыі. Кантраляваліся ўлік і нармаванне рабочага часу, правільнасць прымянення палажэнняў аб аплаце працы, выплаты надбавак, устаноўленых калектыўнымі дагаворамі, і інш. Але ўсё ж жаданы рэзультат не дасягнуты. І ў новым справаздачным перыядзе неабходна ўдзяліць яшчэ большую ўвагу такім пытанням.

За вынікамі і статыстычнымі дадзенымі стаяць  людзі. Заахвочваць іх, падкрэсліў Іван Іванавіч, павінны пастаянна. Дзеля гэтага арганізоўваюцца працоўныя спаборніцтвы, праводзіцца ўшанаванне самых руплівых і заўзятых на розных відах работ.

Такім чынам, дзейнасць райкама і прафкамаў напраўлена на павышэнне  дабрабыту людзей, а таксама рэн-
табельнасці вытворчасці. Аб’ектыўную адзнаку ёй за апошнюю пяцігодку далі дэлегаты канферэнцыі, а таксама кіраўнік абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК Андрэй Някрэвіч. Станоўча ацэнена імі работа райкама і непасрэдна старшыні І.І. Сярчэні. Яму аказаны давер узначальваць яго і ў далейшым.

Акрамя таго, падчас мерапрыемства быў заслуханы і зацверджаны даклад рэвізійнай камісіі, абраны састаў раённага камітэта, дэлегаты на абласную канферэнцыю і члены ў склад Мінскага абкама.

Наталля Вілента.

Зараз у састаў раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК уваходзяць 5 089 членаў. Ахоп складае 99,4%.

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія