Адсвяткавалі годна Першамай!


Свята працы – знак павагі да людзей розных прафесій і пакаленняў. Шмат хто з любанчан і жыхароў раёна адзначыў гэты дзень у гарадскім парку культуры і адпачынку, нягледзячы на тое, што надвор’е выдалася не самае лепшае.

 

Святочная праграма Першамая, падрыхтаваная работнікамі ўстаноў культуры раёна, спалучала ў сабе розныя мерапрыемствы. Працавалі тэматычныя пляцоўкі, прапаноўваючы наведвальнікам гульні, віктарыны, конкурсы і інш. На адной з іх даваў канцэрт вядомы на Любаншчыне гурт ветэранаў працы «Задорынка» (кіраўнік Тамара Хаустовіч). Дзеці ж ахвотна забаўляліся на дзіцячых пляцоўках, устаноўленым батуце. Працавалі гандлёвыя палаткі райспажыўтаварыства, а індывідуальныя прадпрымальнікі традыцыйна прадавалі цацкі, паветраныя шары, салодкую вату, папкорн, іншыя ласункі.

Урачыстая частка праграмы пад назвай «Вясновы карагод» распачалася мілагучнымі песнямі ўзорнага калектыву «Цэнтр» (кір. Мікалай Шагаў) Любанскай дзіцячай школы мастацтваў. Затым адбылося ўшанаваннне актыву прафсаюзных арганізацый. Старшыня Любанскага раённага аб’яднання прафсаюзных арганізацый Мікалай Кукраш уручыў Ганаровую грамату Мінскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў старшыні пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі райбальніцы Алене Бялькевіч за добрасумленную работу па абароне працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў членаў калектыву і шматгадовую працу.

Граматы Любанскага раённага аб’яднання прафсаюзаў атрымалі Людміла Дзікун і Валянціна Кулага – бухгалтары райкамаў прафсаюзаў работнікаў аграпрамысловага комплексу і работнікаў культуры адпаведна, актыў раённай арганізацыі Прафсаюза работнікаў дзяржустаноў – Іна Анісава (сакратар названай раённай арганізацыі, член пярвічнай арганізацыі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама), Галіна Салаўёва, Валянціна Сярко (ПА спартыўных устаноў аддзела адукацыі, спорту і турызму рай-
выканкама), Ірына Коўшар (ПА апарата райвыканкама і сельвыканкамаў), Ірына Трубчык (ПА ТЦСАН), актывісты Любанскага лясгаса – Алег Галуза і Жанна Вашкевіч.

У рамках мерапрыемства шчыра павіншаваў прысутных са святам старшыня раённай арганізацыі Прафсаюза работнікаў аду-кацыі і навукі Аляксандр Брагінец і ўручыў граматы райкама Прафсаюза кіраўнікам творчых груп па напісанні летапісаў устаноў адукацыі, актыўным членам прафсаюзных арганізацый, педагогам: Наталлі Філені (Гімназія №1 г. Любані), Іне Волат (Камунараўскі ВПК ДС-СШ), Ірыне Нямальцавай (Смольгаўскі ВПК ДС-БШ), Таццяне Грыцацуевай (яслі-сад №5 г. Любані), Тамары Верамейчык (яслі-сад №5 г. Любані).

Святочная праграма прадоўжылася выступленнямі артыстаў Урэцкага гарпасялковага Дома культуры, Любанскага РЦК, ансамбля народнай песні «Ярыца» (кір. Таццяна Сцепановіч), Кузьміцкага СДК.

Увечары на асноўным месцы дзеі, паркавай пляцоўцы, адбылася танцавальная праграма. Менавіта песнямі і скокамі завяршыўся Першамай, даючы старт вясенне-летняму сезону ў парку.

Алена РАДКЕВІЧ.

Фота аўтара.

Меркаванне

Іван СЯРЧЭНЯ, старшыня Любанскай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу:

– Першамай асабіста для мяне – свята гістарычнае, яно прайшло праз гады, якія б ні адбываліся палітычныя падзеі. Гэта і заканамерна, таму што ва ўсе часы ўслаўлялі чалавека працы. Сёння мы таксама ўшаноўваем такіх людзей, аддаём ім даніну павагі, выказваем шчырыя словы ўдзячнасці за стваральную працу. Свята сімвалізуе пераемнасць пакаленняў, мір і вясну. Тое, што адзначаецца яно напярэдадні Вялікай Перамогі ў Другой сусветнай вайне, дае падставу мацней цаніць спакойнае, мірнае жыццё.

 

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія