Яны ведаюць, што значыць вайна…


70 гадоў прайшло з дня Перамогі і 71 – з моманту вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Для нашага народа гэты час азнаменаваны мірнай стваральнай працай, абнаўленнем таго, што знішчана ў перыяд ваеннага ліхалецця. Зроблены вялікі крок наперад, дасягнуты высокія вынікі ў сацыяльна-эканамічным развіцці рэгіёна. Але ўсе мы добра ўсведамляем, што не было б гэтага, калі б не ратны подзвіг нашых суайчыннікаў, якія не дазволілі заняволіць нашу Бацькаўшчыну.

З кожным годам усё менш застаецца сведкаў тых страшных падзей. Аднак мы і ўсе наступныя пакаленні павінны захоўваць памяць пра герояў-вызваліцеляў, ведаць гісторыю, якая аб’ядноўвае і сучаснікаў, і папярэднікаў.

Сёлета па ініцыятыве старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Сямёна Шапіры пры садзейнічанні Любанскага райвыканкама зняты дакументальны фільм «Мы ведаем, што значыць вайна». Хроніка жудаснага ліхалецця, успаміны нашых землякоў аб тых падзеях, архіўныя фота- і відэаматэрыялы… Падчас прагляду нібы акунаешся ў тую атмасферу і перажываеш разам з героямі боль, горыч, страты. Але адначасова ў сэрцы нараджаецца вера – у непераадоленую моц, сілу духа нашых землякоў, іх перамогу над фашысцкай навалай.

…26 чэрвеня 1941 года ворагі захапілі Мінск. Баі ішлі каля Слуцка і Старых Дарог. З вёсак пешшу альбо на падводах рухаліся мабілізаваныя. З’яўляліся дыверсанты, якія вялі сябе несумленна і нахабна.

30 чэрвеня першых немцаў бачылі ў Любані, а літаральна праз тыдзень раён ужо быў поўнасцю акупіраваны. Частку вуліц райцэнтра абнеслі калючым дротам – з’явілася гета. У снежні 1941 г. акупацыйнымі ўладамі праведзена акцыя па знішчэнні яўрэйскага насельніцтва. За адну ноч жорстка расправіліся з 785 чалавекамі.

Ніхто не ведаў колькі яшчэ давядзецца вытрымаць і перажыць. Але людзі верылі, спадзяваліся, што хутка ўсё закончыцца, нібы страшны сон.

Актыўна разгортваўся парты-занскі рух. «Лясныя воіны» любанска-акцябрскай зоны аказвалі дзейсную дапамогу чырвонаармейцам. Партызанскія разведчыкі выводзілі іх у тыл ворага, прымалі ўдзел у баявых аперацыях і інш. Сумесныя дзеянні прыносілі вынікі. Фашысты не маглі вытрымаць супрацьстаяння нашых змагароў. Штодзень пачалі з’яўляцца звесткі савецкага інфармбюро аб вызваленні населеных пунктаў Беларусі: 27 чэрвеня 1944 г. – Старых Дарог, 29 – Урэчча і Слуцка. А ноччу на 30 чэрвеня немцы не змаглі ўтрымацца на рубяжы Арэсы і пачалі хуткае адступленне – у 4.00 войскі Чырвонай Арміі ўступілі ў Любань.

Са слязамі на вачах распавядаюць пра гады ваеннага ліхалецця  Адам Міхневіч, Настасся Трухан, Марыя і Мікалай Свінкоўскія, Мікалай Статкевіч, Міхаіл Сухан, Ніна Сергіеня, Ганна Лапцік, Мікалай Мазанік, Вольга Лашч. Тое, што давялося зведаць, не забываецца,  і сёння баляць старыя раны ветэранаў, не даюць спакою ўспаміны. Нашы землякі глядзелі смерці ў вочы – і не баяліся. Смела і рашуча адстойвалі незалежнасць Айчыны, а пасля адбудоўвалі разбураную ворагам народную гаспадарку.

Як і героямі вайны, мы ганарымся нашымі сумленнымі працаўнікамі, якія праслаўлялі раён ужо ў мірны час. Васямнаццаць з іх сталі Героямі Сацыялістычнай Працы. Цімафей Анісімаў, Кузьма Шаплыка, Барыс Шапіра, Павел Дзялендзік, Віктар Арціменя, Казімір Лабкоўскі, Міхаіл Кукраш – імёны гэтых і некаторых іншых кіраўнікоў вядомы далёка за межамі нашага рэгіёна.

Дзякуючы агульным намаганням любанская зямля зараз – квітнеючы і цудоўны край. Дынамічна развіваюцца перапрацоўчыя і прамысловыя прадпрыемствы, гандлёвыя арганізацыі і па аказанні бытавых паслуг, установы сацыяльнай сферы. Ствараюцца ўсе ўмовы для маладога пакалення, каб вырасціць дастойную змену.

Але трэба памятаць, што без мінулага няма будучыні. А значыць, нельга забываць, якую цану заплацілі нашы дзяды і прадзеды за сённяшняе шчаслівае і мірнае жыццё. Дакументальны фільм – гэта даніна памяці і павагі ўсім землякам-героям.

Наталля Вілента.

Метки:

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія