У сэрцы – успаміны пра вайну


Цёплым веснавым вечарам напярэдадні Дня Перамогі я зазірнула да ветэрана Адама Рыгоравіча Нізкага, каб павіншаваць з 90-гадовым юбілеем і пагутарыць, прыгадаць перажытае.

Нарадзіўся ён у шматдзетнай  сялянскай сям’і 6 мая 1926 года ў вёсцы Рэдкавічы. З малых гадоў бацькі прывучалі працаваць, каб быў на стале кавалак хлеба. Але і да навукі быў ахвочы. Ды вайна перакрэсліла многія планы.

– Жыць на акупіраванай немцамі тэрыторыі было нялёгка, бо ворагі часта наведваліся ў нашу вёску, здзекаваліся і забівалі мірных жыхароў, забіралі жывёлу, палілі хаты, – са смуткам і горыччу ў голасе ўспамінае ветэран. – Апошняя карная аперацыя была асабліва жорсткай. У Рэдкавічах уцалела толькі сем хат.

Пад свіст варожых куль   вяскоўцы кінуліся ў лес. Адам з маці і малодшым братам таксама пабеглі. У мітусні хлопец адстаў і неўзабаве ад болю ў назе ўпаў на зямлю, некалькі метраў поўз, пакуль не страціў прытомнасць. Расплюшчыўшы вочы, убачыў перад сабою паліцая. Злосна паглядзеўшы на юнака, той нацэліў дула вінтоўкі ў твар Адама.

– Вось і ўсё, – мільганула думка, – дык я яшчэ амаль не жыў, не ваяваў.

Раптам да іх падбег хтосьці з аўтаматам і закрычаў:

– Ты чаго тут марудзіш? Хіба не бачыш, гэты падлетак амаль сканаў. Ён і сам хутка памрэ на марозе, а партызаны збягуць.

І паліцаі, кінуўшы хлопца, рушылі далей у лес.

У непрытомным стане Адама  знайшоў старэйшы брат Аркадзь, завёз у вёску Азярное, там яго выхадзіла Вольга Шулякоўская. Але праз некалькі тыдняў карнікі прыйшлі і туды…

Неўзабаве юнак трапіў у Слаўкавіцкі лагер, з якога немцы сталі адпраўляць моладзь на прымусовыя работы ў Германію. Але з дапамогай брата яму ўдалося ўцячы.

З кожным днём жаданне змагацца з ворагам усё мацнела. І вось у жніўні 1944 года Любанскі райваенкамат прызваў Нізкага на ваенную службу, накіраваўшы ў 390-ы запасны полк, які размяшчаўся ў Красным Беразе. Пасля кароткай вучэбнай падрыхтоўкі Адам трапіў на фронт, у дзеючую армію.

І сёння ён яскрава помніць сваё  першае баявое хрышчэнне, якое атрымаў на Сандамірскім плацдарме. Гарэла зямля ад выбухаў гармат, навокал чуліся стогны параненых і каманды камандзіраў. Жорсткія баі разгарнуліся на беразе ракі Віслы. Пасля некалькіх спроб прадоўжыць наступленне на яе левым беразе ўступілі ў пазіцыйную барацьбу з ворагам. Мужна змагаўся з фашыстамі наш зямляк, а сведчаннем таму служыць той факт, што ў адным з баёў пад моцным артылерысцкім агнём нямецкіх батарэй ён выпусціў па праціўніку звыш 300 снарадаў. А ў цяжкім баі за Варшаву разлік мінамёта Нізкага зноў вызначыўся. Нездарма за вызваленне горада адважнага мінамётчыка ўзнагародзілі медалямі «За вызваленне Варшавы» і «За адвагу».

Далей быў штурм Зеелаўскіх вышынь. Немцы стварылі моцную абарону, каб усімі сіламі затрымаць наступленне Чырвонай Арміі. Ішлі рашучыя баі днём і ноччу, шмат палегла на чужыне нашых адважных воінаў. «Хоць мы свята верылі, што перамога не за гарамі і вораг хутка будзе поўнасцю разгромлены, але ж сілы і тэхніка былі няроўнымі. І толькі апошняя начная атака з прымяненнем пражэктараў дазволіла прарваць наступленне нямецкай арміі».

Хаця, як гаворыцца, і загнаў Нізкі фашыстаў у іх звярынае логава, але ўвайсці ў Берлін, як герою і пераможцу, яму не ўдалося. Яго вайсковая часць, выконваючы загад Вярхоўнага Галоўнакамандуючага, павярнула  на Эльбу. Там жа Адам Рыгоравіч быў удзельнікам сяброўскай сустрэчы савецкіх войскаў з англійскімі саюзнікамі.

Вайна скончылася, але зямляк працягваў службу ў ваеннай камендатуры г. Котбуса, які знаходзіцца ў 95-і кіламетрах ад Берліна. Тут яго і знайшлі ўзнагароды за штурм Зеелаўскіх вышынь – ордэн Чырвонай Зоркі і медалі «За ўзяцце Берліна», «За Перамогу над Германіяй». На падставе Указа Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 кастрычніка 1946 года Адам Нізкі быў дэмабілізаваны.

З далёкай чужыны вярнуўся ён у родную вёску. Пацягнуліся дні, напоўненыя мірнымі клопатамі. Шчыраваў у калгасе «Чырвоная Змена» сумленна і аддана. Адначасова і асабістае жыццё наладжваў. Адам Рыгоравіч пабудаваў хату, а ў хуткім часе і ажаніўся з мясцовай прыгажуняй Евай. У маладой сям’і нарадзілася пяцёра дзетак.

А зараз ужо 13 унукаў, 21 праўнук і 3 прапраўнукі  ў ветэрана. Гэта яго гонар, і ён жадае ім мірнай, шчаслівай будучыні. За яе і ваяваў калісьці…

Марыя Слівец,

бібліятэкар Рэдкавіцкай сельскай бібліятэкі.

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія