У гонар знамянальнай падзеі


Днямі наш зямляк, ганаровы грамадзянін горада Любані, пісьменнік, ветэран Вялікай Айчыннай вайны Іван Муравейка атрымаў персанальную віншавальную паштоўку ад прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна.

 

Кіраўнік суседняй краіны адрасаваў Івану Андрэевічу пажаданні здароўя і ўсяго самага лепшага з нагоды 75-й гадавіны контрнаступлення савецкіх войскаў супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у бітве пад Масквой.

Гэта адно з самых значных баявых дзеянняў. Гітлераўская армія меркавала ў першыя ж тыдні наступлення захапіць сталіцу. Але не атрымалася. Змаганне доўжылася больш за паўгода і яно стала вырашальным у Вялікай Айчыннай вайне, дазволіла адкінуць ворага на 100-250 кіламетраў ад Масквы. Бітва мела важнае значэнне і стала сапраўдным доказам усяму свету, што савецкая дзяржава здольна супрацьстаяць агрэсару.

Іван Андрэевіч – адзін з жыхароў Любаншчыны, які з’яўляецца жывым сведкам тых гістарычных падзей. Ён практычна ў дэталях памятае дні змаганняў, і аповяд пра цяжкае выпрабаванне, пра тое, што давялося перанесці ў няроўнай схватцы з ворагам, змясціў у кнізе «Я – Іван з Беларусі». Пісьменнік адлюстраваў адвагу, стойкасць, любоў да Бацькаўшчыны савецкіх салдат. Сярод іх нямала і нашых землякоў, гераізм і патрыятызм якіх, без сумнення, будзе яркім прыкладам для ўсіх наступных пакаленняў.

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія