Пасябруй са спортам!


Менавіта пад такім дэвізам праходзіў раённы этап абласнога тура адкрытага рэспубліканскага  конкурсу дзіцячага малюнка, зацверджаны Міністэрствам адукацыі РБ і Прэзідэнцкім спартыўным клубам. Яго мэта – прапаганда заняткаў спортам і фізкультурай як важнага сродку ўмацавання здароўя дзяцей і моладзі. А таму і тэмы для работ рабяты выбіралі спартыўнага накірунку.

У конкурсе прынялі ўдзел  вучні  многіх  устаноў  адукацыі горада і раёна ў дзвюх узроставых групах – 1-3 класы і 4-6. Усе работы былі ацэнены журы і вызначаны восем лепшых, якія накіравалі ў абласны вучэбна-метадычны кабінет.

Днямі юныя мастакі  – пераможцы конкурсу – атрымалі заслужаныя ўзнагароды. Намеснік начальніка аддзела адукацыі райвыканкама  Анжаліка Маглыш уручыла ім дыпломы і мяккія цацкі ад Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.

НА ЗДЫМКУ: пераможцы конкурсу «Пасябруй са спортам!»

 

2 комментария на «Пасябруй са спортам!»

  1. Всё всё верно, особенно про баскетбол!

  2. Всё верно,особенно про баскетбол

Ваш отзыв