Моладзь у цэнтры ўвагі


16 верасня ў Любанскай дзіцячай школе мастацтваў адбылася сустрэча прадстаўнікоў мясцовай улады з маладымі спецыялістамі, якія ў 2015-2016 гадах прыбылі на працу ва ўстановы і арганізацыі нашага раёна.

Трэба дадаць, што сустрэчы такога фармату ўжо даўно сталі традыцыйнымі і праводзяцца для таго, каб маладыя спецыялісты ведалі, што ім аказваецца ўвага і падтрымка на самым высокім узроўні, і яны ніколі не застануцца адзін на адзін са сваімі праблемамі. Бо, як правіла, многія размяркоўваюцца не па месцы жыхарства. А гэта азначае, што першыя рабочыя месяцы тояць у сабе шмат незразумелага.

3-23-09

Як складзецца кар’ера ўчарашніх студэнтаў, што чакае іх у будучым? Адказы на гэтыя пытанні можа даць толькі час. Але ўжо зараз можна канстатаваць адно: у першую чаргу многае залежыць ад саміх маладых людзей.

Менавіта дадзеную думку, як асноўную, у сваім выступе агучыла намеснік старшыні Любанскага райвыканкама Тамара Дамашэвіч.

– Самае галоўнае – каб у вас было жаданне працаваць, – адзначыла яна. – Вы яшчэ толькі пачынаеце свой шлях, перад вамі столькі перспектыў, і ад таго, як вы сябе праявіце, як вы прыйдзецеся да душы ў вашым працоўным калектыве, – і залежыць ваша далейшая кар’ера.

– Маладыя кадры нам вельмі патрэбны, – працягнула яна. – На жаль, у нашым раёне з імі ёсць некаторыя праблемы. Калі браць галіну сельскай гаспадаркі – гэта недахоп спецыялістаў, што вельмі ўздзейнічае на паказчыкі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Існуюць цяжкасці і з медыцынскімі кадрамі. Мы, вядома, вельмі рады, што ў гэтым годзе да нас прыйшлі ўрачы вузкіх спецыяльнасцей, аднак медыцынскага персаналу ўсё роўна не хапае.

– Трэба адзначыць, што самая вялікая праблема, з якой сутыкаецца малады спецыяліст, –
узровень заработнай платы. Я думаю, да гэтага трэба адносіцца па-філасофску. Справа нажыўная, да таго ж, мы ўсе калісьці пачыналі з малога. А калі хто хоча больш зарабіць –  яму патрэбна разгледзець магчымасць дадатковай нагрузкі.

У заканчэнні выступу Тамара Мікалаеўна пажадала ўсім прысутным, каб яны ніколі не расчараваліся ў сваёй прафесіі і атрымоўвалі сапраўдную асалоду ад камфортнай працы ў калектывах, а першае рабочае месца стала добрай стартавай прыступкай у вялікім прафесійным росце.

Далей слова ўзяла начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы Наталля Майсееня, якая азнаёміла юнакоў і дзяўчат з паняццем статусу маладога спецыяліста, іх правамі і абавязкамі, а таксама распавяла пра гарантыі і кампенсацыі, якія ім павінен прадставіць наймальнік.

Таксама яна адзначыла, што тым, хто марыць пабудаваць кар’еру, у невялікім райцэнтры (як, напрыклад, Любань) гэта зрабіць значна прасцей, чым у сталіцы ці абласным цэнтры.

– Усё, што вам патрэбна – гэта праявіць сябе ў працы і грамадскім жыцці. Такіх спецыялістаў мы заўважаем адразу і прыкладваем усе сілы для таго, каб дапамагчы ім развіцца і рэалізаваць сябе. Звычайна райвыканкам уключае іх у кадравы рэзерв, адпраўляе ў Акадэмію кіравання на курсы, семінары або на вучобу, каб там яны змаглі атрымаць дадатковую кіруючую спецыяльнасць.

Начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандр Лапцеў параіў моладзі доўга не цягнуць, а адразу станавіцца на чаргу для тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Зрабіць гэта можна па месцы працы альбо жыхарства.

– Калі будуць якія пытанні, напрыклад, па будаўніцтве дома ці кватэры, – звяртайцеся, мы абавязкова ўсё вырашым, – заверыў ён прысутных.

Добразычлівай усмешкай сустрэў маладых спецыялістаў начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Васіль Каткавец. Ён звярнуў увагу ўдзельнікаў мерапрыемства на культурнае развіццё раёна.

– Любаншчына – унікальны і гістарычна багаты край, які мае свае традыцыі. Мы спрабуем іх працягваць і перадаваць вам, маладому пакаленню, – адзначыў ён. – Сапраўды, у раёне створаны добрыя ўмовы для таго, каб людзі маглі не толькі творча працаваць, але і адпачываць, а таксама ўсебакова развівацца. Так, напрыклад, у Любанскім цэнтры культуры і вольнага часу ёсць мала-дзёжны эксперыментальны тэатр, і, я ўпэўнены, там вельмі жадаюць бачыць таленавітых юнакоў і дзяўчат, якія прыйшлі і прынеслі б свае свежыя ідэі. З вялікім натхненнем праходзяць гульні КВЗ: білеты размяркоўваюцца літаральна за дзень, многія прадпрыемствы і арганізацыі выстаўляюць каманды. становіцца ўжо традыцыйным «Маладзёжны батл» –
турнір танцавальных каманд. У нас ёсць і канцэртны, і фестывальны рух. Такім чынам, калі хто хоча ў вышэйпералічаным паўдзельнічаць, развіць тым самым свой творчы патэнцыял – калі ласка, магчымасцей, як вы бачыце, хапае, абы было жаданне.

– Дарэчы, з усімі праектамі, якія рэалізуе аддзел, можна азнаёміцца ў папулярных сацыяльных сетках і на нашых сайтах, – дадаў Васіль Сцяпанавіч. – Мы не ізаляваны ад свету, вядзецца актыўная праца ў інтэрнэт-прасторы.

Вялікі інтарэс прысутных выклікаў аповяд галоўнага спецыяліста аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Наталлі Рабай пра ўмовы крэдытавання маладых спецыялістаў. Найперш яна засяродзіла ўвагу на льготах пры набыцці тавараў першай неабходнасці. Галоўная ўмова атрымання такога крэдыту (па-мер яго складае 15 бюджэтаў пражытачнага мінімуму) – маладыя людзі павінны пражываць асобна, не разам з бацькамі. І набыць на гэтыя грошы можна тавары толькі беларускай вытворчасці.

Удзел у мерапрыемстве таксама прынялі першы сакратар райкама БРСМ Вольга Радчэня і намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Ірына Смальцова. Апошняя пазнаёміла маладых людзей са спартыўнымі аб’ектамі Любаншчыны і расказала пра паслугі, якія тыя прапаноўваюць сваім наведвальнікам.

Для маладых спецыялістаў дадзеная сустрэча стала цудоўнай магчымасцю бліжэй пазнаёміцца з кіраўніцтвам раёна, паслухаць пажаданні і парады, задаць хвалюючыя пытанні і атрымаць на іх канструктыўныя адказы. Адным словам, дыялог з уладай адбыўся.

Настасся РАЎТОВІЧ.

Фота аўтара.

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія