БРСМ


Раённы камітэт грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» зладзіў у мінулую суботу конкурс снежных скульптур. Удзельнікі яго – старшакласнікі першай і трэцяй гарадскіх адзінаццацігодак, прадстаўнікі працоўных калектываў – ляпілі фігуры на цэнтральнай плошчы Любані. Снег у той дзень аказаўся не вельмі падатлівы, і маладым людзям было няпроста. Давялося абліваць яго вадой, каб лепш ляпіўся. Па меры магчымасці ўдзельнікам конкурсу ўдалося надаць гурбам снегу больш прывабныя формы і яркія фарбы.

снежные скульптуры

За старанне першы сакратар райкама Вольга Радчэня заахвоціла стваральнікаў снежных скульптур дыпломамі і салодкімі пачастункамі.

Ваш отзыв