Летняе свята сабрала народу багата


У мінулую суботу, 8 ліпеня, у цэнтры аграгарадка Рачэнь было надзвычай мнагалюдна. Дарослыя і дзеці, жыхары населенага пункта, прыезджыя і госці, сабраліся на Дзень лета. Як на тое, надвор’е выдалася па-сапраўднаму ліпеньскае – сонечнае, цёплае, з лагодным ветрыкам.

Летняе свята сабрала народу багата

 

У скверы каля сельскага Дома культуры разгарнулі выставы ўласных вырабаў майстры і майстрыхі. Кожнаму, хто наведаўся на свята, было на што паглядзець і чым палюбавацца. У імправізаванай экспазіцыі спалучаліся вырабы народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і сучаснай творчасці. Гандляры прапаноўвалі салодкія пачастункі, цацкі, сувеніры, іншую прадукцыю. Як заўсёды на святах, дзеці з задавальненнем забаўляліся на атракцыёнах, гулялі. Шчодрыя дары лета ў выглядзе духмяных палявых кветак, зёлак і гарбаты прапаноўвалі траўніцы.

На сцэнічнай пляцоўцы ў гэты час выступалі самадзейныя артысты Рачэнскага, Атрадненскага, Закальнецкага СДК, Обчынскага Дома народнай творчасці, Урэцкага гарпасялковага ДК. На ўсю ваколіцу гучалі вершы і песні, былі, вядома, і танцы. Падчас праграмы дзяўчаты ў сукенках-вышыванках з Рачэнскага СДК падарылі гледачам букецікі ў знак «Сонца і лета свята». Сплялі з ліпеньскіх валошак, рамонкаў, траў і каласкоў прыгожыя вяночкі, танчылі ў іх, спявалі. Пасля адмысловым майстрыхам журы ўручыла дыпломы і падарункі.

Свята доўжылася, пазней аматараў танцаў і музыкі сабрала праграма «Вечар басаножак».

Дзень лета – адно з тых свят, правядзенне якога ўваходзіць у традыцыю не толькі ў Рачэні, але і ў іншых населеных пунктах Любаншчыны, штогод пашыраючы кола сяброў.

Алена РАДКЕВІЧ.

Фота аўтара.

 

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія