Кожны павінен будаваць свой замак


18-20 мая на Любаншчыне пройдзе ХІ абласны фестываль дзіцячай тэатральнай творчасці «Чароўны куфэрак». У гэтым годзе фестывалю спаўняецца 20 гадоў. На мерапрыемстве канцэнтруецца столькі цяпла, усмешак, станоўчых эмоцый, што тры фестывальныя дні пралятаюць, як адно імгненне. Гэта свята можна назваць нават сямейным, бо ў такой цудоўнай атмасферы вельмі лёгка знаходзяцца сябры, агульныя тэмы. Фестываль мае статус адкрытага абласнога, у ім, акрамя дзіцячых творчых калектываў з цэнтральнага рэгіёну, прымаюць удзел тэатры з Мінска, Гродна і Харкава (Украіна).

Кожны фестываль адметны. Сёлетні пройдзе пад знакам беларускай духоўнасці – 500-годдзя беларускага кнігадрукавання і яго яркай асобы – слыннага сына зямлі беларускай Францыска Скарыны. Дэвіз – «Памкненні да святлынь-яснот». Мерапрыемства
мае на мэце пошук гармоніі, святла, дабрыні і прыгажосці, як сцвярджаў у сваёй прадмове Францыск Скарына: «без мудрости и без добрых обычаев не есть мощно почтиве житии людем посполите на земле».

«Чароўны куфэрак» – дзей-сны сродак прапаганды лепшых духоўных традыцый беларускага народа, бо змесціва гэтай скарбонкі – невычарпальнае. З самага пачатку за аснову рэпертуару была ўзята беларуская літаратура, драматургія, паэзія. Спектакль арганізатараў фестывалю – тэатра «Летуценнікі» – «Пясочны замак» па п’есе Сяргея Кавалёва як бы ўвасабляе галоўную думку мерапрыемства – кожны павінен будаваць свой замак, як гэта робяць героі казкі-прыпавесці – Пясчанік, Гліннік і Вапнінка. Кожны з іх будуе свой замак і верыць, што абавязкова з’явяцца жыхары, якія будуць у ім жыць, ствараць і марыць, як гэта рабіў Францыск Скарына, друкуючы свае кнігі. Пераемнасць традыцый – адна з характэрных рыс «Чароўнага куфэрка». Пры гэтым мы імкнёмся зрабіць палітру, якая адлюстроўвае розныя кірункі беларускай драматургіі, адкрывае новыя грані дзіцячай творчасці, яднае класіку і сучаснасць. У кожным са спектакляў – пошук шляху да вечных каштоўнасцяў: любові, веры, надзеі, кахання. Увазе гледачоў будуць прадстаўлены спектаклі «Жабкі і чарапаха» па казцы Уладзіміра Караткевіча тэатра «Свяцёлка» з г. Салігорска і «Кветкі пад ліўнем» Ігара Сідарука лялечнага тэат-ра «Вандроўка» з г. п. Івянец аб пошуку гармоніі ў прыродзе і сярод людзей. Як маці знайсці ўзаемаразуменне з сынам у сучасным свеце «павуціны» – у спектаклі Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі па п’есе Андрэя Іванова «Гэта ўсё яна». на пытанне, як зберагчы лепшыя сямейныя традыцыі, паспрабуюць адказаць героі спектакля па творах Францішка Аляхновіча і Леапольда Родзіевіча ў камедыі «Адамавы жарты». А ўнікальны лялечны тэатр «Батлейка» з в. Дзераўное, што на Стаўбцоўшчыне, парадуе тэатралізаваным прад-стаўленнем «Каза-манюка» паводле беларускіх народных казак.

Колькі радасных і хвалю-ючых хвілін падорыць дзіцячая класіка: «Муха-цакатуха» тэатра «Гарадзенскі званочак», прэтэнзія на мюзікл «Мама Кот» тэатра «Ступені» з г. Дзяржынска.

На кожны фестываль мы запрашаем сяброў з замежжа. Другі раз на ім выступіць вядомы народны мастацкі дзіцячы тэатр «Сорванцы» з г. Харкава з успамінам аб шчаслівым піянерскім часе ў спектаклі «Манюня» і з класікай «Шчаўкунчык і Мышыны кароль». Заварожыць музычнай казкай «Наргіс» ветэран «Чароўнага куфэрка» – тэатр «Залаты ключык» з
г. Мар’іна Горка, прымусіць задумацца, ці сапраўды «звяры не звяры» спектакль «Такі рагаты, такі махнаты» тэатра «ТэСт» з
г. Маладзечна.

У большасці сваёй на фестывалі прадстаўлены спектаклі-казкі, але нават у іх сюжэтах ёсць месца сур’ёзным разважанням. Так, у спектаклі «Душа падушкі» тэатра «Дабрадзеі» з г. Салігорска героі пастаноўкі – падушкі, у якіх розныя лёсы, характары, сваё выхаванне; у спектаклі «Красавіцкае вядзьмарства» паводле твора Рэя Брэдберы ў выкананні тэатра «Ронд» з г. Мінска апавядаецца аб усёперамагаючай сіле кахання юных асоб. Сацыяльную драму «Танцы плюс» у рамках мала-дзёжнай акцыі «Свет без насілля» пакажа ўзорны тэатр з г. Беразіно.

Усяго 17 цікавых творчых калектываў з вялікіх гарадоў і маленькіх населеных пунктаў падораць чароўныя імгненні тэатральнай дзеі. Валадарыць юныя артысты будуць на трох сцэнічных падмостках Любан-шчыны: Сароцкага сельскага Дома культуры, Любанскай дзіцячай школы мастацтваў і Любанскага раённага цэнтра культуры.

І яшчэ адна добрая традыцыя – фестываль лялечных тэатраў. 19 мая на сцэнах Любанскага РЦК і Любанскай ДШМ будзе віраваць яе вялікасць Лялька. Свае лепшыя работы пакажуць юныя лялечнікі з
в. Дзераўное, г. п. Івянец, п. Ра-
тамка, п. Энергетыкаў і г. Слуцка. У рамках лабараторыі адбудзецца зацікаўленая гаворка пра далейшае развіццё гэтага жанру. Журы лялечнікаў узначаліць галоўны рэжысёр Мінскага абласнога тэатра лялек Мікалай Андрэеў.

У рамках «Чароўнага куфэрка» пройдуць тры цікавых творчых праекты: «Ноч музеяў», да якога далучацца акцёры Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі, «Тэатральны хаўрус» і «Дзеці тэатра, дзеці фестывалю». Апошні з іх з удзелам маладых акцёраў: Максіма Брагінца – любанскага «летуценніка», Дзяніса Першына –
маладзечанскага «ТэСтаўца», Алены Родак-Шкуратавай – з мар’інагорскага «Балаганчыка», Андрэя Еўташука са слуцкай «Усмешкі».

Дарэчы, Максім Брагінец і Дзяніс Першын запрашаюць усіх гледачоў на сапраўдную народную камедыю «Адамавы жарты» Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі, які ў гэтым годзе выступіў у якасці творчай падтрымкі фестывалю. «Чароўны куфэрак» не носіць ярка выяўленага конкурснага характару, гэта ў першую чаргу свята талентаў і натхнення, працэс творчых стасункаў і ўзаемаадносін паміж калектывамі і кіраўнікамі. І курыраваць гэты працэс будуць «мудрыя дарадцы» – так ласкава называюць членаў журы. Тут ужо склалася кагорта творчых асоб на чале з дэканам тэатральнага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь Уладзімірам Мішчанчуком, народнай артысткай Беларусі, актрысай Акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы Марыяй Захарэвіч, акцёрам і рэжысёрам, дырэктарам Цэнтра беларускай драматургіі Аляксандрам Марчанкам і акцёрам Мінскага абласнога тэатра Алегам Чэчаневым. Менавіта ад іх мудрага і разважлівага слова, ад іх падтрымкі будзе залежыць творчая работа дзіцячых тэатраў.

Вельмі хацелася б запрасіць усіх: «Прыходзьце на фестываль!». Хто адзін раз акунецца ў яго атмасферу, стане неабыякавым да тэатра. Прыходзьце сем’ямі, разам з дзецьмі – не шкадуйце свайго часу. Прыходзьце на спектаклі, далучайцеся да тэатра, і вы будзеце паланёныя музай Мельпаменай. Бо, як кажуць, у правінцыі чалавек не мае такіх магчымасцей, як у сталіцы. Але ў правінцыі ёсць душа, дзякуючы якой пры любых абставінах выжыве культура. Дык давайце ж разам будаваць свой замак!

Васіль КАТКАВЕЦ,

начальнік аддзела ідэалагічнай работы,

культуры

і па справах моладзі.

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія