Вось і справу зрабілі – «Снегавік» растапілі!


На мінулым тыдні, 1 лютага, у зале Любанскай дзіцячай школы мастацтваў ладзіўся адкрыты фестываль-конкурс інструментальнай музыкі «Снегавік-2017».

Ён стаў традыцыйным, праходзіць ужо ў чацвёрты раз – большасць канкурсантаў завітала ў Любань неўпершыню.

– Сапраўды, сёння ў нас вялікае свята, свята таленавітых юных музыкантаў, якія на гэтай сцэне пакажуць сваё майстэрства і, спадзяёмся, будуць праслаўляць свае музычныя школы, – з добрым настроем прамовілі вядучыя мерапрыемства і ўрачыста запрасілі на сцэну для яго адкрыцця начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Васіля Каткаўца.

Вітаючы ўдзельнікаў конкурсу, настаўнікаў, гледачоў, Васіль Сцяпанавіч выказаў ім словы прывітання і глыбокай пашаны.

– Становіцца ўжо добрай традыцыяй у гэтыя па-сапраўднаму марозныя зімовыя дні праводзіць конкурс народнікаў – нашых юных талентаў. Атмасфера музыкі і святочнасці дорыць нам цудоўны настрой. Зычу, каб ён застаўся ў вас на доўгі час, – адзначыў Васіль Сцяпанавіч.

Кожнаму ўдзельніку пажадалі поспехаў, заваяваць тую ўзнагароду, якую яны заслугоўваюць, і атрымаць асалоду ад выступлення, а вось журы плённа папрацаваць і вызначыць лепшых з лепшых!

Склад камісіі ў гэтым годзе не змяніўся. У яго ўвайшлі старшы выкладчык факультэта эстэтычнай адукацыі кафедры музычна-інструментальных дысцыплін УА «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя Максіма Танка», саліст гурта «Лепрыконсы» Уладзімір Федарук, саліст Беларускай дзяржаўнай філармоніі, выкладчык УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі», лаўрэат міжнародных конкурсаў Уладзіслаў Плігаўка і старшыня журы – кампазітар, выкладчык кафедры культуралогіі і псіхолага-педагагічных навук ДУА «Інстытут культуры Беларусі», кандыдат педагагічных навук, прафесар Васіль Глубачэнка, сапраўдныя творцы беларускай культуры.

– Усё будзе ацэнена па вартасці, – запэўніў старшыня журы.

Першы музычны нумар прагучаў у выкананні ансамбля настаўнікаў Любанскай ДШМ «Рытм часу», які настроіў усіх прысутных на музычную хвалю на бліжэйшыя шэсць гадзін, менавіта столькі доўжыўся конкурс.

Да слова, геаграфія фестывалю налічвала чатырнаццаць гарадоў, два аграгарадкі – Ракаў і Старабарысаў, вёску Бараўляны і гарадскі пасёлак Урэчча. Наш раён у гэтым годзе прадстаўлялі навучэнкі Любанскай ДШМ Аліна Марціновіч і Урэцкай ДМШМ Дар’я Бакаленка.

 

 

Загучалі баян і акардэон – юныя таленты пачалі дэманстраваць сваё выканальніцкае майстэрства. Спаборнічалі ў дзвюх намінацыях – «Саліст» і «Ансамбль». У першай выступалі ў трох узроставых групах. Кожнаму ўдзельніку трэба было сыграць па два творы і перадаць усё тое, што заклаў кампазітар, данесці да слухача музычны настрой п’ес і візуальна адпавядаць яму.

Пасля конкурсных выступленняў адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў. У намінацыі «Саліст» у малодшай групе правёў цырымонію  Уладзімір Федарук.

Так, Дыплом І ступені атрымала Алёна Яблонская (Смалявіцкая ДШМ), ІІ ступені – Сцяпан Бубалаў (Бараўлянская ДШМ), ІІІ ступені Аляксандр Трухановіч (Жодзінская ДШМ) і Усяслаў Мурашка (Бараўлянская ДШМ).

Удзельнікам сярэдняй і старшай груп граматы і дыпломы ўручыў Уладзіслаў Плігаўка.

Дыпломам І ступені ўзнагароджана Ксенія Арлова (ДШМ №5 г. Мінска), ІІ ступені – Дар’я Маеўская (ДШМ №1 г. Бабруйска), ІІІ ступені – Дзмітрый Сівін (ДШМ №3 г. Бабруйска) і Міхаіл Зінковіч (Смалявіцкая ДШМ). Грамату за паспяховае выступленне ўручылі Дар’і Бакаленка (Урэцкая ДМШМ).

Дыплом І ступені ў старшай групе атрымаў Леон Несялоўскі (Стаўбцоўская ДШМ), ІІ ступені – Антон Савіцкі (Жодзінская ДШМ), ІІІ ступені – Паліна Міткевіч (Стаўбцоўская ДШМ) і Аляксей Гаўрон (Лагойская ДШМ). Граматай за паспяховае выступленне заахвочана Аліна Марціновіч (Любанская ДШМ).

Узнагародзіць удзельнікаў у намінацыі «Ансамбль» запрасілі старшыню журы Васіля Глубачэнку.

– Усіх са святам! А яно сапраўды адбылося! – выказваў свае эмоцыі Васіль Міхайлавіч. Ён адзначыў, што не заўважыў ні кропелькі хвалявання, нервовасці ў канкурсантаў. Усе яны дастойна выступілі.

Так, Дыплом І ступені прысуджаны ансамблю «Міністрэлі» (Ракаўская ДШМ), ІІ ступені – адразу тром калектывам: ансамблям «Міх», «Джайв-акорд» (Жодзінская ДШМ) і Стаўбцоўскай ДШМ, ІІІ ступені – дуэту акардэаністаў Лагойскай ДШМ. Гран-пры заваяваў ансамбль «Клавіс» (Смалявіцкая ДШМ).

Фестываль адкрыты, і, па меркаванні журы, яго трэба развіваць надалей. Плануецца расшырыць намінацыю ансамблевага музыцыравання, зрабіць два конкурсных дні.

Аляксандр Дзямідчык.

gl_dziamidchyk@tut.by

Фота аўтара.

 

Меркаванне

 Вольга КАВАЛЕВІЧ, настаўнік Жодзінскай ДШМ:

– З першага конкурсу разам з намі ўдзельнічаюць самыя моцныя баянна-акардэонныя школы са Стоўбцаў, Слуцка, Мінска і Смалявічаў. Думаю, мы і надалей будзем выступаць на «Снегавіку». Заўсёды прыемна вяртацца ва ўстанову, дзе цябе чакаюць сябры, знаёмыя, калегі, вучні. Лічу, што ўдзел у конкурсе – гэта не толькі рост для вучня, але і новыя ідэі, свежы погляд для настаўніка, каб развівацца і ўдасканальвацца надалей. Мне здаецца, што ўзровень падрыхтоўкі выступоўцаў заўсёды быў досыць высокім, і мы едзем у Любань менавіта спаборнічаць, дакладна разумеючы, што тут нас чакаюць годныя сапернікі!

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія