Аматарам традыцыйнай культуры


8-12 ліпеня на Любаншчыне адбудзецца сёмы рэгіянальны фестываль традыцыйнай культуры «Пятровіца». Асноўныя мерапрыемствы пройдуць у вёсцы Шыпілавічы – на радзіме вядомага этнографа, пісьменніка, тэат-ральнага крытыка XIX стагоддзя Паўла Шпілеўскага.

Аматарам традыцыйнай культуры

«Пятровіца» – гэта магчымасць навучыцца танцаваць і спяваць, як гэта рабілі нашы продкі, пазнаёміцца з рознымі відамі рамёстваў, якія захаваліся на тэрыторыі сучаснага Любанскага раёна. Сёлета ўдзельнікам фестывалю прапануюць на пяць дзён стаць вясковымі жыхарамі: уставаць разам з сонцам, «упраўляцца» да сняданку, адпачываць апоўдні і танцаваць пакуль ёсць моц увечары… Падчас вандровак гасцей пачастуюць традыцыйнымі мясцовымі стравамі жыхары Любаншчыны. Напрыканцы адбудзецца свята «Пятрок», якое цесна звязана з традыцыяй беларускіх гасцявых кірмашоў, таму малебен і канцэрт пакрысе пяройдуць у «кірмашаванне» (наведванне знаёмых у вёсцы) і завершацца карагодамі, пятроўскім абрадам, кумленнем праз вогнішча, спевамі ды танцамі.

Арганізатары фестывалю спадзяюцца, што людзі самага рознага ўзросту і сфер інтарэсаў змогуць адкрыць, пабачыць і пачуць шмат цікавага і невядомага ім раней, што ўдзельнікам перадасца любоў і павага да традыцыйнай культуры. Болей інфармацыі можна знайсці на сайце фестывалю  http://piatrovica.ethno.by

На здымку: падчас леташняй «Пятровіцы» адбылося адкрыццё выставы «Чандыкор» – этнаграфічных галаўных убораў Любаншчыны; майстар-клас па павязванні наміткі праводзіць Сяргей Выскварка.

Фота Дар’і РАБЦАВАЙ.

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія