Аб’яднала любоў да традыцыйнай культуры


Любаншчына ў чарговы раз прыняла рэгіянальны фестываль традыцыйнай культуры «Пятровіца». Ён ладзіцца з 2011 года і прымеркаваны да дня святых Пятра і Паўла, які праваслаўныя вернікі адзначаюць 12 ліпеня.

Аб'яднала любоў да традыцыйнай культуры Аб'яднала любоў да традыцыйнай культуры 2

 

Каля пяцідзесяці ўдзельнікаў з Беларусі (жыхары Магілёўскай, Віцебскай, Гродзенскай, Гомельскай і, вядома, Мінскай абласцей), Расіі і Літвы з 8 па 12 ліпеня засвойвалі асновы народных танцаў, знаёміліся з рознымі відамі рамёстваў, якія захаваліся на тэрыторыі сучаснага Любанскага раёна. Як адзначыла Настасся Кухарэнка, адна з арганізатараў фестывалю, усіх гасцей аб’яднала любоў да традыцыйнай культуры і, вядома, актыўны лад жыцця.

«Пятровіца» – гэта падарожжы фальклорнымі сцежкамі ў вясковыя хаты і падворкі, знаёмства з краявідамі, майстар-класы па хлебапякарстве, вышыўцы, выцінанцы, дэгустацыя мясцовых страў…

Штодзень удзельнікі фестывалю засвойвалі манеру аўтэнтычных спеваў і вучыліся народным танцам. Апошняе рабілі пад кіраўніцтвам загадчыка арганізацыйна-творчага аддзела Любанскага раённага Цэнтра культуры Сяргея Выскваркі.

У гэтым годзе арганізатары «Пятровіцы» навучылі гасцей традыцыйным спосабам мыць бялізну, а таксама карыстацца касой і сярпом…

Асноўныя мерапрыемствы фестывалю прайшлі ў вёсцы Шыпілавічы – на радзіме вядомага этнографа, пісьменніка, тэатральнага крытыка ХІХ стагоддзя Паўла Шпілеўскага, дзе 12 ліпеня ладзіўся «Пятрок». Апоўдні адбыўся малебен. Пасля свята працягнулася «кірмашаваннем», траўным фэстам, а завяршылася ўвечары карагодамі, пятроўскім абрадам, кумленнем праз вогнішча і, вядома, спевамі ды танцамі.

 

 

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія