Экскурсія ў Брэст


У пачатку ліпеня група турыстаў у складзе старшынь пярвічных ветэранскіх арганізацый з Любаншчыны пабывала на экскурсіі ў Брэсце – адным з самых старажытных гарадоў Беларусі: ён займае асаблівае месца сярод культурна-гістарычнай спадчыны нашай краіны.

Экскурсія ў Брэст

 

За амаль дзесяць стагоддзяў, што прайшлі з часу яго заснавання, адбылося нямала даволі вядомых падзей, у іх ліку абвяшчэнне Брэсцкай царкоўнай уніі (1596 г.) і падпісанне Брэсцкага міру (1918 г.). Асаблівы след у гісторыі пакінула Вялікая Айчынная вайна 1941 – 1945 гадоў. Незабыўны подзвіг мужных абаронцаў Радзімы ўвекавечаны ў помніках і манументах… Адным з самых яркіх напамінаў пра гады фашысцкай навалы з’яўляецца мемарыяльны комп-лекс «Брэсцкая крэпасць-герой».

У дзень падарожжа горад сустрэў нас сонечным надвор’ем, якое як на заказ суправаджала ветэранскую групу на працягу ўсёй экскурсіі. Адразу ж нас уразілі новабудоўлі і іх суседства з аднапавярховымі рэстаўраванымі асабнякамі, алея ліхтароў па вуліцы Гогаля, прыгожыя кветнікі,чысціня.

Пабывалі мы і каля адміністрацыйных будынкаў вядомых кампаній «Гефест», «Савушкін прадукт». Уразіў сваёй веліччу і вяслярны канал, дзе праходзяць трэніроўкі па водных відах спорту.

Пасля наведаліся ў музей і на плошчу каля Брэсцкай крэпасці. З вялікай цікавасцю слухалі аповед экскурсавода і самі пранікліся патрыятычнымі пачуццямі, якімі валодалі абаронцы крэпасці.

Думкі, разважанні, усхваляванасць агарнулі нас, ветэранаў. Кожны ўспамінаў сваіх бацькоў і дзядоў, якія прайшлі дарогамі вайны. Памяць аб змагарах за свабоду ўшанавалі хвілінай маўчання… Затым наведалі храм, што на тэрыторыі крэпасці. Задумлівыя, крыху ўзбуджаныя, мы вярталіся дамоў, на сваю легендарную Любаншчыну.

Тамара ХАУСТОВІЧ,

старшыня Любанскага

раённага савета ветэранаў.

 

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія