Ваўчары – перасяленцам з Украіны


Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа рэалізуе шмат дабрачынных праектаў, каб максімальна ахапіць тыя катэгорыі насельніцтва нашай краіны, якія асабліва маюць патрэбу ў маральнай і матэрыяльнай падтрымцы.

З пачатку бягучага года пачала дзейнічаць праграма дапамогі перасяленцам з Луганскай і Данецкай абласцей Украіны. Фінансавае і тэхнічнае садзейнічанне ў яе ажыццяўленні аказваюць Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа, а таксама Швейцарскі фонд салідарнасці, нацыянальныя таварыствы Аўстрыі, Даніі, Ісландыі, Іспаніі, Канады, Манака, Швейцарыі, Японіі і Азербайджана.

5-29-11

Сутнасць дадзенай акцыі ў тым, каб фінансава дапамагчы ўкраінскім грамадзянам, якія з-за ўзброенага канфлікту ў іх дзяржаве вымушаны былі пакінуць родныя мясціны і нажытую там маёмасць. Галоўным чынам увага ўдзяляецца тым, хто адносіцца да катэгорыі сацыяльнай слабаабароненасці (адзінокія пажылыя, пенсіянеры, людзі з цяжкімі формамі інваліднасці, шматдзетныя, няпоўныя сем’і і г. д.). Штомесяц яны атрымліваюць ваўчары: адзін (роўны 100 дэнамінаваным рублям), калі сям’я складаецца з 1-2 чалавек, два – з 3-4, тры – з 5 і больш.

Як расказала старшыня Любанскай раённай арганізацыі БЧК Дзіна Корбут, у нашым раёне такім відам дапамогі карыстаюцца шэсць сямей. За ваўчары яны могуць набываць прадукты харчавання, сродкі гігіены, прадметы быту, пасцельную бялізну, адзенне, абутак у магазінах райспажыўтаварыства, з якім існуе на гэта пісьмовая дамоўленасць.

У ліку тых, каму аказваецца такая падтрымка, Юлія і Андрэй Фядотавы, якія выхоўваюць двухгадовага Сярожку. Два гады таму маладая сям’я пераехала на Любаншчыну з Горлаўкі Данецкай вобласці. Не без хвалявання Юлія Аляксандраўна распавяла пра тыя жахі, якія давялося зведаць. Выбухі, стрэлы і, самае страшнае, гібель нявінных людзей у мірны час…

Па запрашэнні родзічаў прыехалі ў Беларусь. Хаця няпроста было рашыцца на такі крок, прызналася жанчына. Але зараз ніколькі не шкадуе: «Тут нам спакойна і камфортна». Вядома, няпроста пачынаць жыццё амаль з чыстага ліста. Аднак, як кажуць, галоўнае – не апускаць рукі. Андрэй уладкаваўся ў ЖКГ слесарам, і адміністрацыя прадпрыемства выдзеліла сям’і пакой у інтэрнаце. Нядаўна малы Сярожа пачаў хадзіць у садзік. І Юлія верыць, што і далей у іх усё складзецца добра. А пакуль у тым ёсць неабходнасць, ім будзе аказваць падтрымку Чырвоны Крыж.

Наталля Вілента.

На здымку: Юлія Фядотава з сынам Сярожкам у чарговы раз атрымала ваўчары ад грамадскай арганізацыі.

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія