Адбылася сустрэча з будучымі валанцёрамі


У кожнага грамадскага аб’яднання сваё прызначэнне.

 Дзейнасць Чырвонага Крыжа накіравана на паляпшэнне якасці аказання своечасовай дапамогі людзям, якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю, рэагаванне на надзвычайныя здарэнні, эфектыўнае выкарыстанне чалавечых рэсурсаў, а таксама актыўнае прыцягненне фінансавых сродкаў на гуманітарныя патрэбы.

6-26-10

Пра тое, як вядзецца работа ва ўсіх гэтых накірунках, падчас сустрэчы ў СШ №1 навучэнцам гарадскіх устаноў адукацыі і Любанскага прафесіянальнага сельскагаспадарчага ліцэя распавяла супрацоўнік Мінскай абласной арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа Ірына Шахновіч. Яна звярнулася да гісторыі і адзначыла, што ідэя Чырвонага Крыжа зарадзілася сярод жахаў і пакут вайны. Гэта быў своеасаблівы знак праяўлення міласэрнасці і спачування да яе ахвяр. Заснавальнік названага Міжнароднага руху – лаўрэат першай Нобелеўскай прэміі міру грамадзянін Швейцарыі Анры Дзюнан. Па яго ініцыятыве ў сярэдзіне ХIХ стагоддзя ўпершыню пачалі стварацца групы добраахвотнікаў, якія аказвалі дапамогу раненым на полі бою. У 1863 годзе, таксама па яго прапанове, была праведзена канферэнцыя, якая паклала пачатак стварэнню Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа.

Гісторыя беларускай арганізацыі бярэ пачатак у 1872 г., калі было створана Мінскае мясцовае ўпраўленне Расійскага таварыства апекі аб параненых і хворых воінах. З таго часу нязменна прыярытэтным накірункам для БТЧК застаецца аказанне адрасна-сацыяльнай дапамогі адзінокім, малазабяспечаным грамадзянам, інвалідам, шматдзетным, няпоўным сем’ям, сіротам, іншым людзям, якія патрапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю. Такіх, на жаль, нямала ў нашай краіне, ёсць і на Любаншчыне. Таму Ірына Анатольеўна разам са старшынёй раённай арганізацыі Дзінай Корбут заклікалі падлеткаў не быць раўнадушнымі, папаўняць рады валанцёраў, бо любая добрая справа не застаецца незаўважанай. І камусьці важна не фінансавая падтрымка, а простая ўвага.

Увогуле, падкрэсліла І.А. Шахновіч, Беларускім Таварыствам Чырвонага Крыжа пастаянна рэалізуецца шэраг дабрачынных праграм і праектаў. І ўдзел юнакоў і дзяўчат толькі вітаецца. Для іх гэта цудоўная магчымасць быць карыснымі, праявіць свае лепшыя якасці.

Наталля Вілента.

Фота аўтара.

На здымку: юныя любанскія валанцёры.

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія