Сачыў за парадкам на забруджанай тэрыторыі


Памочнік дзяжурнага дзяжурнай службы Любанскага РАУС Іван Кашко ў верасні 1986 года знаходзіўся ў водпуску, калі прыйшоў загад накіраваць для забеспячэння правапарадку на тэрыторыі, што падпала пад радыеактыўнае забруджванне, супрацоўнікаў аддзела ўнутраных спраў. З адпачынку Івана Мікітавіча адазвалі і адкамандзіравалі на поўдзень Беларусі.

Размясцілі міліцыянераў у школе в. Цешкава, што знаходзілася недалёка ад Нароўлі. Там жа выдалі новае абмундзіраванне, накапляльнікі і індывідуальныя сродкі аховы. Адтуль жа супрацоўнікаў МУС размяркоўвалі па пастах. Асноўнай задачай, што стаяла перад праваахоўнікамі, з’яўлялася барацьба з крадзяжамі маёмасці і тэхнікі. Кінутыя рэчы, наземныя сродкі перамяшчэння і нават водны транспарт, як магнітам, прыцягвалі непатрэбную ўвагу зламыснікаў. Уваход у зону адчужэння ажыццяўляўся строга па пропусках, спецыяльны дазвол на вываз уласнасці выпісвалі мясцовым жыхарам, эвакуацыя якіх на той момант яшчэ працягвалася. Але былі, на жаль, неадзінкавыя выпадкі, калі праз прапускныя пункты спрабавалі перайсці марадзёры, якія спакусіліся на тое, што, па іх меркаванні, дрэнна ляжала. Цяжка сабе нават уявіць, якія наступствы мела б такая «руплівасць» прадпрымальных зламыснікаў. Пры гэтым іх ніколькі не засмучаў высокі радыеактыўны фон прысвоеных рэчаў. А ён адчуваўся, нягледзячы на ўсе меры перасцярогі. Асабліва на адкрытых участках. «Вельмі сушыла губы і скуру»,– успамінае Іван Мікітавіч. Пасля кожнага дзяжурства міліцыянеры абавязкова наведвалі лазню, а ўсю вопратку неабходна было здаваць. Заступаючы на наступнае дзяжурства, апраналі новае абмундзіраванне. Але і такіх мер аказалася недастаткова. Спачатку радыяцыя не выдавала сябе, аднак праз непрацяглы час з’явіліся першыя ластаўкі. Ад яе ўздзеяння пацярпелі ўнутраныя органы. Захворванне іх ледзь не каштавала жыцця Івану Мікітавічу, вярнуць жа страчанае здароўе не ўдалося. Весці барацьбу з нябачным ворагам аказалася не па людскіх сілах.

Святлана КРЫВАЛЬЦЭВІЧ.

Ваш отзыв

1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Актуально Акция Акцыя Ахова працы Благоустройство В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Горячая линия Госконтроль Да 450-годдзя Любані Демография Жывёлагадоўля: клопаты і праблемы За здаровы лад жыцця Калонка рэдактара Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи На контроле – качество Народ и власть Нашы абрады і традыцыі Окно ГАИ ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Патрыятычнае выхаванне Праграма "Кармы" Профессионалы Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба – 101 Справы вясковыя Телефон милиции - 102 Телефон милиции – 102 Торговля Ураджай-2011 Ураджай-2016 Школьнае жыццё