Праводзілі свята ўрачыста – з песнямі ды танцамі


21 студзеня ў Сароцкім Доме культуры прайшоў III рэгіянальны фэст народнай творчасці «Каляднае сузор’е фальклору».
Праводзілі свята ўрачыста - з песнямі ды танцамі

Праводзілі свята ўрачыста - з песнямі ды танцамі 3

Праводзілі свята ўрачыста - з песнямі ды танцамі 2

Ён сабраў пад сваім «крылом» таленавітых і захопленых людзей не толькі з Міншчыны, але і з усёй Беларусі. Дарэчы, кожны год арганізатары імпрэзы імкнуцца зрабіць гэта мерапрыемства максімальна цікавым і запамінальным. Вось і ў гэты раз усіх, хто прыйшоў на канцэрт, чакала мноства прыемных сюрпрызаў.
Так, акрамя музычных падарункаў, госці фестывалю падрыхтавалі для гледачоў шматлікія вырабы, створаныя ўласнымі рукамі. У фае на першым паверсе ДК арганізавалі самы сапраўдны горад народных майстроў – выставу-продаж, на якой у разнастайным асартыменце прадставілі шматлікія тавары дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Чаго там толькі не было! Сувеніры з дрэва, бондарныя вырабы, лялькі і ўпрыгажэнні – усімі гэтымі рукатворнымі шэдэўрамі можна было не толькі палюбавацца, але і набыць упадабаныя экспанаты або рэчы. Акрамя таго, для прысутных таксама падрыхтавалі і разнастайныя пачастункі – каля «прылаўка» з надпісам «Кузьміцкія прысмакі» не было, што называецца, і яблыку дзе ўпасці: столькі сабралася жадаючых прадэгуставаць і купіць свежую выпечку ды іншыя кулінарныя вынаходкі.
Сам жа фестываль пачаўся з прывітальнага слова яго, можна сказаць, галоўнага гаспадара – Васіля Каткаўца, начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі раённага выканаўчага камітэта. А пасля – песні, танцы і жарты запоўнілі залу! Кожны творчы калектыў ды ансамбль падрыхтаваў неверагодна арыгінальныя і цікавыя нумары каляднай тэматыкі, усе яны былі па-свойму адметныя і самабытныя. Зачароўвалі гледачоў казачы ансамбль «Вольніца» з Бабруйска (на здымку 1), гурты «Люлечка» з Асіповіч, «Жывіца» з Гродзенскага раёна, «Весніца» з гарадскога пасёлка Акцябрскі, «Сваякі» з Валожына, «Панёвы» з а/г Опаль, а таксама мясцовыя «Прасніца» і «Расіца» з аграгарадка Сарачы, «Суседзі» з а/г Сосны, танцавальны калектыў «Эдэльвейс» ды іншыя.
Ужо з першых выступаў гледачы пачалі крычаць «Брава!» і «Малайцы!», гучныя апладысменты не сціхалі на працягу ўсіх нумароў. Асабліва спадабаліся прысутным ансамбль цыганскай песні «Лашчо дывес» з Жыткавіч (на здымку 2) і вясёлыя «Чэрвеньскія балагуры» (на здымку 3), якія, дарэчы, завіталі да нас у госці ўжо другі раз.
Карацей кажучы, свята атрымалася! Напрыканцы фэсту з віншаваннямі і пажаданнямі зноў выступіў Васіль Каткавец. Кожны калектыў быў узнагароджаны дыпломам і каштоўным падарункам.
Можна смела сцвярджаць, што фестываль ужо прыжыўся ў нас, стаў, па словах Васіля Сцяпанавіча, сапраўдным брэндам Любаншчыны – і таму атрымае тут пастаянную прапіску. Для тых, хто хоча акунуцца ў атмасферу гасціннасці, шчодрасці і дабрыні, атрымаць асалоду ад народных спеваў, танцаў ды балагурства, такія мерапрыемствы –
самы сапраўдны падарунак.
Настасся РАЎТОВІЧ.
Фота аўтара.

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія