Была тканіна, сталі пакрывалы


Падчас летніх канікул на Любаншчыне ў другасную занятасць была ўцягнута і моладзь з абмежаванымі магчымасцямі.

Была тканіна сталі пакрывалы

 

Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама прафінансавала дзейнасць атрада па творчым развіцці на базе аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Любанскага раёна».

На выдзеленыя сродкі быў набыты матэрыял (фліс) і ніткі з іголкамі. На працягу шасці дзён (у буднія дні ў перыяд з 6 па 13 ліпеня) сямёра «асаблівых» грамадзян ва ўзросце ад чатырнаццаці да васямнаццаці гадоў шылі пакрывалы. Варта адзначыць, што шасцёра з іх падобнай справай тут жа ўжо займаліся годам раней, а таму добра ведалі, як яе неабходна выконваць. Тым не менш курыравалі іх працу загадчык вышэйназванага аддзялення Таццяна Ашуйка, спецыяліст па сацыяльнай рабоце Таццяна Фурсава, а таксама кіраўнікі гурткоў Аксана Жарыкава і Вікторыя Краўчанка. Яны не толькі дапамагалі парадамі, але і клапаціліся, каб занятак не вельмі стамляў юнакоў і дзяўчат – у час праводзілі з імі фізкультхвілінкі.

На фінішы ўдзельнікі атрада пашылі 28 пакрывал. Немалаважна, што іх праца была арганізавана не на грамадскіх пачатках. Кожны з семярых «асаблівых» грамадзян атрымаў заробак – у сярэднім 70 рублёў. Дарэчы, сродкі на аплату іх працы таксама выдзеліла ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама. Што датычць пакрывал, то тыя, як расказалі ў ТЦСАН, будуць падараваны. Каму? Пакуль вырашаецца.

Дар’я РАБЦАВА.

Фота Вікторыі ДЗЯШКОВІЧ.

 

 

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія