Ад заснавання да дня цяперашняга


У чытальнай зале Любанскай раённай цэнтральнай бібліятэкі адбылося мерапрыемства, прымеркаванае да 85-годдзя з дня заснавання раённай газеты «Голас Любаншчыны».

Ад заснавання да дня цяперашняга

Арганізавалі яго для наведвальнікаў работнікі аддзела абслугоўвання РЦБ і аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Напачатку ўрачыстасці загадчык аддзела абслугоўвання Алена Булдык зрабіла экскурс у гісторыю, пачынаючы з 15 жніўня 1932 года, калі ў свет выйшаў першы нумар газеты. Прыгадала прозвішчы пачынальнікаў справы, таленавітых журналістаў, а таксама тэматыку артыкулаў у розныя часы, агучыла некаторыя цікавыя факты. Як, напрыклад, тое, што першая цана газеты на квартал складала 95 капеек і што найперш рэдакцыя размяшчалася ў звычайнай хаце ў Любані, на месцы цяперашняга магазіна «Адзенне» па вуліцы Першамайскай. Там жа знаходзілася і тыпаграфія, у якой друкавалі раёнку. «Для любанчан гэта было вельмі папулярнае месца. Людзі прыходзілі туды з навінамі, якімі-небудзь праблемамі ці проста паразмаўляць», – распавяла Алена Канстанцінаўна.

Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, газета пэўны час не выдавалася. Першы нумар яе быў надрукаваны ў красавіку 1943 года на партызанскім востраве Зыслаў. Асноўнай тэмай стала барацьба з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Пасля ваеннага ліхалецця выконваліся чарговыя надзённыя задачы: узнаўленне разбуранай народнай гаспадаркі, пасля – будаўніцтва камунізму… З гадамі мянялася і назва газеты: «Калгаснік Любаншчыны», «Кліч Радзімы», «Будаўнік камунізму», «Голас Любаншчыны».

Вядома, восем з паловай дзесяцігоддзяў для выдання – гэта вялікі адрэзак часу, нібы жыццё чалавека, у якім адбылося шмат падзей. Змянілася нямала таленавітых журналістаў, карэспандэнтаў, увогуле работнікаў рэдакцыі. Па дадзеных, якія маюцца, раённую газету ў розныя гады ўзначальвалі пятнаццаць чалавек, у іх ліку Піліп Касцюкавец, Іван Куляшоў, Вячаслаў Харытонаў, Іван Муравейка, Барыс Пернікаў, Васіль Калібераў, Мікалай Аленчык, Валерый Паўловіч.

Удзельнікі ўрачыстасці ўзгадалі былых кіраўнікоў раёна, фотаздымкі якіх не раз з’яўляліся на старонках раённай газеты. Пра цяперашнія дні творчага калектыву «Голасу Любаншчыны» распавяла загадчык аддзела сельскай гаспадаркі рэдакцыі Алена Вульф. Выступоўца засяродзіла ўвагу слухачоў на сучасных тэхналогіях і новых формах падачы матэрыялаў выдання. Сёння карыстаюцца попытам сайт газеты, старонкі і групы ў сацыяльных сетках, падпіска на выданне ў фармаце PDF і інш.

Падчас мерапрыемства чытачы розных узростаў дзяліліся ўласнымі меркаваннямі і прапановамі, бачаннем сучасных праблем. З нагоды юбілею «Голасу Любаншчыны»  ў адрас калектыву раёнкі прагучалі пажаданні, цёплыя словы. Дадалі настрою песні пад гітару. Сустрэча атрымалася змястоўнай і карыснай, а напрыканцы яе ўдзельнікі разам сфатаграфаваліся – на памяць.

Алена РАДКЕВІЧ.

 

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія