Адсвяткавалі 72­ю гадавіну Вялікай Перамогі


На пачатку тыдня амаль па ўсім свеце ладзіліся святочныя і памятныя мерапрыемствы ў гонар адной з самых важных дат у гісторыі XX стагоддзя – Дня Перамогі. Для нашай краіны, кожны чацвёрты жыхар якой не перажыў ваеннага ліхалецця, 9 мая –
асаблівае свята. І штогод яно збірае прадстаўнікоў розных пакаленняў, каб тыя змаглі аддаць даніну павагі сапраўдным героям–ветэранам, іх подзвігу.

Сёлетняя гадавіна не стала выключэннем. Святочны настрой не змагло сапсаваць і далёка не майскае надвор’е, якое ўсталявалася па ўсёй краіне. Пахаладала ўжо з раніцы, але падчас правядзення ўрачыстага мітынгу неба яшчэ трывала. Шэрая хмара пралілася над Любанню дажджом, калі гараджане і госці сабраліся ў парку культуры і адпачынку, каб працягнуць удзел у запланаваных мерапрыемствах.

Так, лівень разагнаў юнакоў і дзяўчат, якіх запрасіла піянерская пляцоўка на спартыўна-гумарыстычную камандную гульню «Усё, акрамя піянерскага гальштука…». Пасля першага конкурсу ўтвораныя каманды, што ўжо паспелі атрымаць заданні, давялося ўсё ж распусціць. Але па дамове гульня будзе працягнута 19 мая, у дзень нараджэння піянерскай арганізацыі.

Дождж суцішыўся ўжо праз паўгадзіны, і адразу ж для рабят пачалі працаваць дзве пляцоўкі: мастацкая – у тэхніцы бодзі-арт «Акварэлька» і забаўляльна-танцавальная з анімацыйнай праграмай «Kinder party». Спецыялісты цэнтра дзіцячай творчасці хутка сабралі вакол сябе актыўных хлопчыкаў і дзяўчынак, якія з дапамогай мастакоў і грыму ператварыліся ў казачных персанажаў і з задавальненнем прынялі ўдзел у міні-гульнях «Вясёлая зарадка», «Лакі страйк», «Клап-Клап» і іншых.

Вабілі да сябе дзяцей і атракцыёны: працавалі надзіманая горка, батут, цір. Хапала пакупнікоў і ля кіёскаў з салодкай ватай, пап-корнам, цацкамі. Для тых з наведвальнікаў парку, каму хацелася падсілкавацца больш грунтоўна, рабілі гандлёвыя кропкі райспажыўтаварыства. А як звечарэла, удзельнікам мерапрыемства прапанавалі пакаштаваць і гарачай наварыстай юшкі.

Ды, як кажуць, не хлебам адзіным жыве чалавек. Варта адзначыць, што больш масава людзі пачалі збірацца ў парку, калі загучала жывая музыка ваенных гадоў у выкананні духавога аркестра. Гукі маршаў, вальсаў і песень, добра вядомых усім, прыцягвалі да танцавальнай пляцоўкі зацікаўленых гараджан. Хто прысаджваўся паслухаць «хіты» мінулага, а хто не змог стрымацца і закружыў у танцах. Тым больш,  настрой адпавядаў. Гадзіна, што цягнулася выступленне аркестра, праляцела незаўважна, і праводзілі са сцэны музыкантаў шчырымі апладысментамі.

А святочную праграму працягнуў канцэрт «Віват, Перамога!», падчас якога артысты звярнуліся як да бяссмертных шлягераў, так і да менш вядомых, але такіх жа душэўных твораў. Грамадзянска-патрыятычная лірыка гучала над паркам культуры і адпачынку ўжо і  пасля таго, як пляцоўка перад сцэнай пачала запаўняцца танцуючымі людзьмі, калі надышоў час канцэртна-танцавальнай праграмы «І радасць кожнае Вясны…».

На развітанне арганізатары культурна-масавага мерапрыемства парадавалі жыхароў горада і ўсіх прысутных відовішчным феерверкам. Мільёны рознакаляровых зорачак раствараліся ў цёмным небе апошнім акордам святкавання 72-й гадавіны Вялікай Перамогі.

Святлана КРЫВАЛЬЦЭВІЧ.

Фота аўтара.

Ваш отзыв

1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Актуально Акция Акцыя Ахова працы Благоустройство В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Горячая линия Госконтроль Да 450-годдзя Любані Демография Жывёлагадоўля: клопаты і праблемы За здаровы лад жыцця Калонка рэдактара Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи На контроле – качество Народ и власть Нашы абрады і традыцыі Окно ГАИ ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Патрыятычнае выхаванне Праграма "Кармы" Профессионалы Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба – 101 Справы вясковыя Телефон милиции - 102 Телефон милиции – 102 Торговля Ураджай-2011 Ураджай-2016 Школьнае жыццё