«Клапатлівыя рукі – добрыя сэрцы»


Сацыяльныя работнікі – гэта асаблівая катэгорыя людзей: яны, як ніхто, добра знаёмы з няпростымі чалавечымі лёсамі.

Клапатлівыя рукі - добрыя сэрцы Клапатлівыя рукі - добрыя сэрцы 1

 

Але працаўнікі дадзенай сферы не проста назіраюць, а і робяць усё магчымае, каб палепшыць жыццёвыя ўмовы тых, хто трапіў у складаныя абставіны па розных прычынах. З такога своеасаблівага знаёмства з прафесіяй пачаўся раённы конкурс майстэрства «Сацработнік-2017», што сёлета прайшоў пад дэвізам «Клапатлівыя рукі – добрыя сэрцы» ў мінулую пятніцу.

Удзел у ім прынялі працаўнікі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, што замацаваны за горадам і населенымі пунктамі розных сельсаветаў. Камунараўскі пад першым нумарам прадстаўляла Іраіда Мазур (на здымку разам з нявесткай і ўнукам), пад другім – Святлана Рудзько з Соснаўскага, пад трэцім – Марына Зіневіч з Урэцкага, чацвёртым – Алена Жыцкая з Малагарадзяціцкага, пятым – Юлія Батан з Юшкавіцкага, шостым – пераможца гэтага ж конкурсу ў 2014 годзе Наталля Сойка з Тальскага, сёмым – Ганна Сенажацкая з Асавецкага, восьмым і дзявятым адпаведна Наталля Захарык з Любані і Таццяна Касцюкавец з Рачэнскага с/С.

Пасля слоў падтрымкі ад леташняй пераможцы Кацярыны Жываевай і аднаго з членаў судзейскай камісіі –
начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Марыі Алейнік канкурсанткам прапанавалі расказаць пра сябе. І сацработнікі пастараліся зрабіць гэта цікава, з творчым падыходам. Падчас візітак, якія неабходна было падрыхтаваць у якасці дамашняга задання, удзельніцы прадэманстравалі свае акцёрскія здольнасці ў невялічкіх сцэнках, вакальныя дадзеныя, а таксама паспрабавалі сябе ў дэкламацыі вершаў, у тым ліку і ўласнага сачынення. Такія творчыя адносіны да справы знайшлі жывы водгук ад гледачоў, якіх, дарэчы, сабралася цэлая вялікая зала дзіцячай школы мастацтваў, дзе і адбывалася дзея.

Да слова, свае таленты канкурсанткі дэманстравалі не толькі на сцэне. У фае ДШМ разгарнулася сапраўдная выстава «Душы і сэрца натхненне», на якой можна было пазнаёміцца з захапленнямі гераінь гэтага, можна з упэўненасцю сказаць, свята. І паглядзець сапраўды было на што: лозапляценне, квілінг, вышыўка і, вядома ж, кулінарыя. Сацыяльныя работнікі аказаліся выдатнымі майстрыхамі і гаспадынямі, якія не губляюць час дарма, а развіваюць свае таленты ў вольны час.

Не склала цяжкасцей для ўдзельніц і тэарэтычнае заданне: за абмежаваны час канкурсанткі павінны былі справіцца з тэставымі пытаннямі на веданне прафесіянальнай тэрміналогіі і не толькі.

Пасля праходжання ўсіх этапаў журы, у склад якога, акрамя Марыі Мікалаеўны, уваходзілі старшыня Любанскага раённага Савета дэпутатаў Віктар Статкевіч, дырэктар ТЦСАН Тамара Плютава, старшыні прафкама пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Алёна Сівакова і раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Тамара Хаустовіч, падвяло вынікі.

У намінацыі «За актыўнасць і энтузіязм у рабоце» адзначана Марына Зіневіч, «За прафесіяналізм і творчы пошук» – Наталля Сойка, «За адданасць сваёй справе» – Ганна Сенажацкая, «За эрудыраванасць» – Алена Жыцкая, «За ўмелыя рукі» – Святлана Рудзько, «За знаходлівасць і кемлівасць» – Юлія Батан, «За майстэрства і імкненне да дасканаласці» – Наталля Захарык, «За творчую актыўнасць» – Таццяна Касцюкавец, ёй прысудзілі і «Прыз глядацкіх сімпатый». Званне ж лепшага сацыяльнага работніка 2017-га года заваявала Іраіда Мазур, для якой першы нумар стаў шчаслівым.

Прынялі ўдзел у цырымоніі ўзнагароджвання і пераможцы праекта «Мы за моцныя сем’і і здаровае пакаленне» Кацярына Жываева, конкурсу «Кветнік ля кожнага дома абслугоўвання» Наталля Баброва, а таксама лаўрэаты апошняга Наталля Захарык (другое месца) і Лідзія Каратчэня (трэцяе). Віншуем усіх з важкімі рэзультатамі і жадаем далейшых поспехаў!

Святлана МІГУН.

Фота аўтара.

На здымках: 1. Сваю версію казкі «Каша з тапара» прадэманстравала ў візітцы Марына Зіневіч. 2. Нягледзячы на тое, што Святлана Рудзько далучылася да калектыву сацыяльнай службы зусім нядаўна, яна ўжо добра разумее, што патрэбна яе падапечным, пра гэта і сцэнка. 3. Таццяна Касцюкавец з Атрадненскім гуртам падтрымкі не дала гледачам засумаваць. У выніку выступлення жвавых бабуль і самой Таццяны Мікалаеўны ў кедах і паўкедах гледачы без спрэчак аддалі ўдзельніцы конкурсу з Рачэнскага сельсавета свае сімпатыі.

 

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія