Благаславенне на добрыя справы


Пасля свята апошняга званка адзінаццацікласнікі трох гарадскіх і Сароцкай устаноў адукацыі накіраваліся ў храм Праабражэння Гасподняга. Тут ужо стала добрай традыцыяй служыць малебен для выпускнікоў, падчас якога яны просяць благаславення Божага перад здачай экзаменаў.

На гэты раз падзячныя малебныя спевы ўзначаліў епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній. А саслужылі яму сакратар Слуцкага епархіяльнага ўпраўлення, настаяцель прыхода храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў в. Чыжэвічы Салігорскага раёна протаіерэй Мікалай Лабынько і настаяцель прыхода храма Праабражэння Гасподняга г. Любані, благачынны Любанскай царкоўнай акругі протаіерэй Віктар Мельнікаў.

Уладыка пажадаў выпускнікам не баяцца складанасцяў, быць цярплівымі і мэтанакіраванымі, верыць і маліцца. Тады абавязкова ўсё атрымаецца. Яшчэ ў сваім павучальным слове епіскап параіў юнакам і дзяўчатам не забываць тых, хто даў жыццё, выхоўваў, вучыў усяму станоўчаму.

Падчас цалавання крыжа кожны выпускнік атрымаў абразок з выявай княгіні Слуцкай і благаславенне на добрыя справы.

Наталля Вілента. Фота аўтара.

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія