Яначка – першынец года


Пачатак 2018 г. для сям’і Кажэўнікавых з горада Любані азнаменаваны радаснай падзеяй – нараджэннем жаданай дачушкі. Маленькая Яначка з’явілася на свет 3 студзеня, яна першынец года ў раёне. А ў сям’і дзяўчынка другая па ліку. Старэйшаму сыночку Арцёму шэсць гадоў. «Таму вельмі хацелі яшчэ дачушку – і вось яна з’явілася, як самы дарагі падарунак да свята», – падзялілася шчаслівая матуля Вікторыя Мікалаеўна.

Павіншаваць жанчыну з нараджэннем немаўляці ў акушэрска-гінекалагічнае аддзяленне райбальніцы завіталі госці – прадстаўнікі раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын»: начальнік аддзела загс райвыканкама Валянціна Вечар, дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Тамара Плютава, загадчыца аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН Ксенія Вяроўка. Яны ўручылі падарункі і пажадалі матулі моцнага здароўя, цярпення, сіл, мудрасці, а маленькай Яначцы – расці шчаслівай, разумнай, купацца ў бацькоўскай пяшчоце і радаваць родных сваім вясёлым смехам.

Наталля Вілента.

Фота аўтара.

На здымку: (злева направа) загадчыца акушэрска-гінекалагічнага аддзялення Любанскай ЦРБ Алена Мігаленя, парадзіха Вікторыя Кажэўнікава, Тамара Плютава, Ксенія Вяроўка, Валянціна Вечар.

 

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія