Чын асвячэння


Многія праваслаўныя вернікі з нецярплівасцю чакалі гэтай падзеі: у горадзе Любані пачаў дзейнічаць яшчэ адзін храм, у гонар Казанскай іконы Божай Маці.

Невялікае, але ўтульнае памяшканне, у якім пануе атмасфера святасці, спакою і добразычлівасці, пабудавана за сродкі неабыякавых людзей. І вось адбылося яго асвячэнне, якое здзейсніў епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній. Пасля Уладыка ўзначаліў і першую Божую Літургію ў новай царкве, падчас якой яму саслужылі сакратар епархіяльнага ўпраўлення Мікалай Лабынько, благачынны Любанскай царкоўнай акругі, настаяцель прыхода Казанскай іконы Божай Маці протаіерэй Аляксандр Драгун, а таксама некаторыя свяшчэннікі з суседняга Старадарожскага раёна.

Напрыканцы ўрачыстага богаслужэння епіскап звярнуўся да прысутных – ганаровых гасцей і прыхаджан. Ён шчыра падзякаваў усім, хто ахвяраваў сродкі на будаўніцтва, быў задзейнічаны на ім. З шэрагу спраў, якія ў жыцці выконвае чалавек, адзначыў Уладыка, толькі адна для Неба (астатнія для Зямлі) – гэта ўзвядзенне храма. Дом Божы заўсёды і для ўсіх адкрыты, у ім, незалежна ад часу сутак, нябачна прысутнічае Усявышні. Ён дае нам веру, надзею, любоў; да Яго можна звярнуцца і ў роспачы, і ў радасці з упэўненасцю: адвядзе ад нас і блізкіх хваробы, гора і нястачы, дасць сілы змяніць да лепшага тое, што магчыма.

Архіерэй заклікаў любанчан прыходзіць у храм, у малітвах звяртацца да Бога і ўсіх святых. У дар прыходу ён паднёс ікону Божай Маці Віфлеемскай, а настаяцелю Аляксандру Драгуну – падарункавы экзэмпляр Новага Запавета ў перакладзе на сучасную беларускую мову. У сваю чаргу айцец Аляксандр паабяцаў прыкласці ўсе намаганні, каб «духоўны вінаграднік яго паствы павялічваўся, умацоўваўся і прыносіў добрыя плады».

Усе вернікі пасля цалавання крыжа атрымалі абразкі свяшчэннапакутніка Іаанна Панкратовіча, прэсвітара Чыжэўскага і Салігорскага.

Наталля Вілента.

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія