Час прыспешвае капаць бульбу


Сёлета бульбяныя палеткі Любаншчыны займаюць 249 гектараў (393 га было ў 2016 г.). У параўнанні з іншымі сельгасарганізацыямі раёна вялікія плошчы, па 70 гектараў, пад гэтай культурай у КСУП «Э/б «Любанская», СУ «Загальскі» ААТ «МАПІД» і «Асавец-агра».

Прайшло ўсяго некалькі дзён, як камбайнавыя экіпажы прыступілі да ўборкі клубняў. У сховішчы закладзена 383 тоны пры сярэдняй ураджайнасці 216 цэнтнераў на круг (дадзеныя на 13 верасня). Сёлета, па меркаванні спецыялістаў большасці гаспадарак рэгіёна, для гэтай сельгаскультуры год выдаўся добры. Канечне, пэўную ролю адыгралі ўрадлівасць глебы, колькасць вільгаці і ўгнаенняў, не кажучы ўжо пра захаванне агратэхнічных патрабаванняў пры вырошчванні.

 

 

У адкрытым акцыянерным таварыстве «Асавец-агра» поўным ходам ідзе ўборка бульбы, па тэмпах значна апярэджваючы іншыя гаспадаркі. За чатыры дні экіпаж агрэгата «МТЗ-1221» у счэпе з ПКК-2  «Палессе РТ-25» у складзе камбайнера Аляксандра Сойкі (на здымку 1) і памочніка Аляксандра Ляўчэні (на здымку 2) накапалі 236 тон бульбы. Абодва працаўнікі не год і не два апрабаваныя ў гэтай нялёгкай справе. І на адвозцы таксама задзейнічаны вадзіцелі з унушальным стажам у сваёй прафесіі: Уладзімір Шыла на аўтамабілі «ГАЗ-53» і Аляксандр Дарожка на «ЗІЛ-554» (на здымку 3 злева направа). «Прастойваць на палетку, чакаючы загрузкі, не даводзіцца. За дзень перавозім ад камбайна з пластокскіх палеткаў у асавецкія сховішчы 60 і нават больш тон бульбы», – падзяліўся падчас невялікага перапынку Аляксандр Леанідавіч. Як кажуць, раз на раз не прыходзіцца, кожная ўборачная кампанія па-свойму адметная. Так, напрыклад, сёлета працаўнікі адзначылі, што ўборка сельгаскультуры будзе больш працаёмкая, чым летась. Цяжэй будзе і людзям, і тэхніцы: зямля вільготная і клубні як на заказ, толькі паспявай сачыць за элеватарам камбайна і іншых механізмаў. Пакуль жа першыя выкапаныя гектары аддзячылі асавецкіх аграрыяў за старанні шчодрым ураджаем. Па ўсёй верагоднасці, «другім хлебам» гаспадарка будзе забяспечана.

Алена РАДКЕВІЧ.

Фота Андрэя ДРАБУДЗЬКІ.

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія