У рытме танца


У трэці раз маладзёжны танцавальны батл, арганізаваны пры садзейнічанні і падтрымцы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, раённага Цэнтра культуры, сабраў аматараў харэаграфічнага мастацтва Любаншчыны.

Жаданне прыняць удзел і паказаць, на што здольныя, выказалі пяць каманд. Дзве з іх прадстаўлялі ДУА «Гімназія №1 г. Любані» – «Поколение «Gucci» (на здымку 2) і «Spider», прафесіянальны сельскагаспадарчы ліцэй – «NON-STOP», Рачэнскі сельскі Дом культуры – «Фісташкі», трэцюю гарадскую адзінаццацігодку – «Арт-юнити» (на здымку 1). Пасля жараб’ёўкі ўдзельнікі ў парадку вызначанай чарговасці дэманстравалі падрыхтаваныя нумары: у першым конкурсе танчылі дуэты, у другім міні-групы з пяці чалавек, у трэцім – з дзесяці. Камандныя выступленні былі рознымі па зместавым напаўненні, складанасці рухаў і інш. Але ўсе юнакі і дзяўчаты (яны складалі асноўную частку каманд), безумоўна, стараліся, вылажыліся, што называецца, на сто працэнтаў. І, вядома ж, падарылі шмат станоўчых эмоцый і яркіх уражанняў гледачам. Святочны навагодні настрой удала стваралі рачэнскія танцоры. Гісторыі кахання, непаразумення і даравання пражылі ў сваіх выступленнях дуэты «Поколение «Gucci» і «Арт-юнити». Творча падышлі да падрыхтоўкі і ўдзельнікі «Spider», «NON-STOP» – заварожвалі сінхроннасцю рухаў, неверагоднай дынамікай і ўмела падабранымі касцюмамі.
Не шкадавалі гледачы далоняў, бурнымі апладысментамі віталі кожную каманду. Але ўсё ж найбольшыя авацыі гучалі пасля выступленняў «Арт-юнити». Практычна за ўсе нумары танцоры СШ №3 атрымлівалі найвышэйшую ацэнку членаў журы на чале з начальнікам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Васілём Каткаўцом. І ў выніку прадстаўнікам трэцяй школы дасталася пальма першынства – яны атрымалі Дыплом пераможцы і грашовую прэмію. Астатнія каманды ўзнагароджаны ў розных намінацыях.
У чарговы раз некалькі гадзін музыкі, запальных рытмаў танца сталі незабыўным святам і для ўдзельнікаў, і для гледачоў.
***
Можна сказаць, лагічным працягам маладзёжнага батла стаў канцэрт артыстаў раённага Цэнтра культуры. Прагучалі сапраўдныя шлягеры мінулых дзесяцігоддзяў. Сваім чароўным голасам радавалі трыа «Харошыя дзяўчаты», Аляксей Нікалаеў і іншыя выканаўцы, як ужо добра вядомыя любанскай публіцы, так і навічкі. Пачуўшы знаёмыя мелодыі, і маладзейшыя, і старэйшыя гледачы падпявалі і горача апладзіравалі.
Наталля ВІЛЕНТА.

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія