У кожным чалавеку бачыць асобу


На Любаншчыне Аляксандра Буяна ведаюць як аднаго з найбольш вопытных кіраўнікоў аграпрамысловага комплексу. Дзесяць гадоў ён узначальвае СУ «Загальскі» адкрытага акцыянернага таварыства «МАПІД».

Нарадзіўся Аляксандр Паўлавіч у вёсцы Альшаны, што на Століншчыне. З дзяцінства бачыў, якая цяжкая праца ў сельскай гаспадарцы, колькі намаганняў неабходна прыкласці, каб атрымаць высокія надоі і прывагі, вырасціць важкі ўраджай разнастайных культур. Але і разумеў – шчыраваць на зямлі – гэта пачэсна.

Таму пасля службы ў арміі накіраваўся ў горад Горкі. Там паспяхова вытрымаў уступныя экзамены і стаў студэнтам Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. Непрыкметна прайшлі гады вучобы, і вось Аляксандр Буян ужо дыпламаваны заатэхнік. Па размеркаванні ў 1989 годзе прыехаў у Любанскі раён, у саўгас «Загальскі». Ды тут і застаўся, стварыў сям’ю. Што называецца, прырос душою і сэрцам да гэтай зямлі, якая вытрымала націск ворагаў, дала Айчыне столькі герояў, як ратнай справы, так і мірнай стваральнай працы.

Прызначылі Аляксандра Паўлавіча галоўным заатэхнікам. З першых дзён ён прадэманстраваў адказныя адносіны да выканання службовых абавязкаў, веданне тых пытанняў, якія даводзілася штодзень вырашаць, каб павышаць прадукцыйнасць грамадскага статка. Здаралася, не ўсё атрымлівалася, так, як бы хацелася. Але спецыяліст ніколі не апускаў рукі, глыбока ўнікаў ва ўсе нюансы зоатэхнічнай справы, пераймаў станоўчы вопыт у калег з другіх сельгасарганізацый, знаходзіў агульную мову з іншымі работнікамі і падтрымку сярод жывёлаводаў. І гэта, зразумела, мела добрыя вынікі.

Кіраўніцтва не толькі гаспадаркі, але і раённай вертыкалі цаніла Аляксандра Буяна за прафесіяналізм, высокую матывацыю ў рабоце. І калі вызвалілася месца старшыні калгаса «Загальскі», то першаму гэту пасаду прапанавалі менавіта яму. Пашырылася кола абавязкаў. Трэба было ўжо дбаць не толькі пра развіццё жывёлагадоўлі, але і пра іншыя напрамкі сельскагаспадарчай вытворчасці – назапашванне кармавой базы, рэканструкцыю старых і ўзвядзенне новых аб’ектаў, эканомію энергарэсурсаў, мадэрнізацыю, укараненне перадавых сучасных тэхналогій і г.д.

Такія клопаты і зараз у кіраўніка. Ён пасталеў, але па-ранейшаму, з юнацкім энтузіязмам, займаецца справамі. Рэдка калі Аляксандра Паўлавіча застанеш у кабінеце, часцей – на ферме або на полі. Пакуль сам не пракантралюе, як арганізавана работа, не супакоіцца. Ды і з людзьмі, лічыць, важна пагутарыць, бо ў кожным чалавеку неабходна бачыць асобу.

А працаўнікі ў сваю чаргу, калі адчуваюць павагу, і шчыруюць больш заўзята. І неаднаразова аказвалі Аляксандру Буяну давер у вылучэнні і абранні яго дэпутатам як сельскага Савета, так і раённага.

Наталля Вілента.

Фота Андрэя Драбудзькі.

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія