Урачыстае ўшаноўванне перадавікоў АПК Рэспублікі Беларусь


У Мінску 9 лютага прайшло ўрачыстае ўшаноўванне перадавікоў аграпрамысловага комплексу. Удзел у мерапрыемстве прыняў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. На ўрачыстую цырымонію запрашэнні атрымалі больш за 400 чалавек.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды, Падзякі Прэзідэнта і падарачныя сертыфікаты лепшым гаспадаркам і работнікам аграрнай галіны рэспублікі.
Лукашэнка: у Беларусі беражліва захоўваюць прыгожую традыцыю адзначаць свята ўраджаю
Гэты факт Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка асабліва адзначыў на ўрачыстай цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод лепшым працаўнікам аграрнай сферы.
«Шмат гадоў мы падводзілі вынікі работы вяскоўцаў восенню, святкуючы «Дажынкі». Гэта традыцыя ў крыху відазмененым, але вельмі карысным і прагматычным плане прадаўжаецца і цяпер. Мы і ў далейшым будзем беражліва захоўваць гэту прыгожую традыцыю – адзначаць свята ўраджаю, – сказаў Прэзідэнт. – Але надышоў час пашырыць кола яго ўдзельнікаў і правесці больш маштабныя мерапрыемствы, прысвечаныя вынікам работы ўсіх сфер АПК. Люты выбраны невыпадкова. Да гэтага часу ўжо вядома, хто як спрацаваў у галіне ва ўсіх рэгіёнах. І самы час рыхтавацца да веснавых палявых работ».
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што толькі працаўнікі вёскі ведаюць сапраўдную цану ўкладзенай у зямлю працы. І нягледзячы на тое, што на дапамогу аграрыям прыйшлі індустрыяльныя і навуковыя дасягненні цывілізацыі, праца земляробаў па-ранейшаму застаецца адной з самых напружаных і цяжкіх.
Годам малой радзімы аб’яўлены 2018 год у Беларусі
Кіраўнік дзяржавы растлумачыў, што прыняцце такога важнага рашэння выклікалі разважанні аб важнасці малой радзімы ў лёсе кожнага чалавека. «Яна шматаблічная. Для адных гэта родны горад, вуліца ў горадзе або невялікі дворык, вёска, дзе прайшлі лепшыя дзіцячыя гады, для іншых – кавалачак дзікай прыроды, які радаваў вока і дарыў пачуццё напоўненасці і спакою. А для тых, хто паехаў шукаць шчасце ў іншыя краіны, малой радзімай стала Беларусь», – адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт падкрэсліў, што настаў час кожнаму не толькі ўспомніць аб сваіх каранях, аб месцы, дзе засталася часцінка душы, але і аддаць доўг гэтаму кавалачку зямлі.
«Вельмі хочацца, каб дапамога ішла ад сэрца, стала ўласнай ініцыятывай. Яна можа быць матэрыяльнай, стваральнай, асветнай, творчай – хто як можа і хто колькі можа. Залежыць ад магчымасцей, фантазіі і жадання кожнага. Настаў момант праявціь сябе і ўпісаць сваё імя ў гісторыю гэтай малой радзімы, гэтага кавалачка нашай зямлі», – заявіў беларускі лідар.
Лукашэнка ставіць задачу вырашыць пытанне прывабнасці жыцця ў вёсцы для моладзі
«Жыццё імкліва ідзе наперад. На палі і фермы прыходзяць робаты, укараняюцца біятэхналогіі. Каму, як не моладзі, уключыцца ў гэты сучасны рабочы рытм? Пытанне прыцягнення ў сельскую мясцоваць маладых спецыялістаў на гэты момант адно з самых актуальных. Вырашаць яго неабходна як у вёсцы, так і ў гарадах. Думаю, каб дзейнічаць у гэтым напрамку больш эфектыўна, для пачатку трэба аб’ектыўна паглядзець на тое, што перашкаджае жыць і працаваць у вёсцы», – заявіў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў свой час у Беларусі ўдзялілі шмат увагі гэтаму пытанню, узнялі на новы ўзровень амаль паўтары тысячы вёсак, ператварыўшы іх у сучасныя аграгарадкі. «Будучыня будзе фарміравацца вакол гэтых аграгарадкоў і ўнутры», – падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Паводле яго слоў, усім разам трэба будзе яшчэ многае зрабіць, каб жыццё ў глыбінцы стала не толькі камфортным, але і цікавым.
Лукашэнка: харчовая бяспека краіны – аснова паспяховай эканомікі
«Сёння ў гэтай зале сабраліся людзі, якія аддаюць сябе нашай зямлі і роднаму краю штодзённа і без астатку па прычыне сваёй прафесіі і прызвання. Хачу шчыра падзякаваць ад імя беларускага народа ўсім за цяжкую штодзённую працу. Усе вы не па чутках ведаеце, што лёгкага хлеба не бывае, – падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. – Мінулы год для аграрыяў у цэлым быў нядрэнным па выніках, хоць і прайшоў у няпростых кліматычных умовах. Гісторыя для нашых шырот не новая. Надвор’е чарговы раз выпрабавала працаўнікоў палёў на трываласць. І зноў вы забяспечылі краіну хлебам, перасягнуўшы мінулагодні вынік. За гэта вам нізкі паклон».
Парадавалі ў мінулым годзе і поспехі жывёлаводаў. Упершыню ў краіне сярэднегадавы ўдой малака дасягнуў гістарычных 5 тыс. кг.
«Усё гэта садзейнічае стварэнню трывалай сыравіннай базы для перапрацоўчай прамысловасці. Па выніках 2017 года вытворчасць прадуктаў харчавання павялічылася больш як на 3 працэнты, гэта да таго высокага ўзроўню, які мы мелі», – звярнуў увагу Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка лічыць важным вырашэнне яшчэ адной праблемы – захавання ўраджаю.
Была пабудавана дастатковая колькасць агароднінасховішчаў, дзякуючы якім экалагічна чыстая свежая агародніна і садавіна цяпер у продажы фактычна да сезона новага ўраджаю.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што гэтак жа сур’ёзна трэба вырашыць праблему са стварэннем сховішчаў для кармоў. «Патрэбны добрыя сховішчы. Рашэнне прынята, і яно павінна быць выканана», – сказаў Прэзідэнт. На яго думку, гэта павінна даць вельмі высокі вынік.
«Нам асабліва прыемна адзначыць той факт, што Беларусь уваходзіць у першую групу краін з высокім узроўнем забяспечанасці прадуктамі харчавання насельніцтва. Гэта меркаванне міжнародных экспертаў – спецыялістаў Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН, – падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. – Вытворчасць прадуктаў на душу насельніцтва ў рэспубліцы на гэты момант адпавядае ўзроўню развітых краін і па многіх пазіцыях перавышае паказчыкі, дасягнутыя ў краінах СНД».

БелТА.
www.belta.by

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія