Удасканаленне і развіццё ЖКГ Беларусі


Рэспубліканскі семінар «Аб удасканаленні і развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі краіны» прайшоў у Мінску 19-20 кастрычніка. На ім прадстаўлены вопыт арганізацыі работы па розных напрамках у сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, прагрэсіўныя рэсурса- і энергазберагальныя тэхналогіі для паэтапнага іх укаранення на тэрыторыі ўсёй рэспублікі.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у пленарным пасяджэнні семінара.

Лукашэнка даручыў забяспечыць належную якасць пітной вады

«У нас у рэспубліцы забяспечана стапрацэнтная даступнасць насельніцтва да пітной вады. У той жа час захоўваецца праблема яе якасці. Гэта пытанне неабходна вырашыць да 2025 года», – заявіў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт назваў недапушчальным, што некаторыя рэгіёны не маюць ачышчальных збудаванняў і да гэтага часу адходы збіраюцца на палях фільтрацыі. «Выкарыстоўвайце перадавы сусветны вопыт, навуку прыцягвайце, шукайце крыніцы фінансавання і дзейнічайце», – даручыў беларускі лідар.

Лукашэнка патрабуе ўкаранення навацый у абыходжанні з адходамі

«На палігоне «Паўночны» за перыяд яго эксплуатацыі з 1981 года пахавана 25 млн т адходаў, што больш як у 7 разоў перавышае праектныя нагрузкі. І гара адходаў ужо відаць пры пад’ездзе да Мінска за некалькі дзясяткаў кіламетраў і з космасу вельмі добра відаць, – адзначыў Аляксандр Лукашэнка. – Такі стан спраў патрабуе распрацоўкі доўгатэрміновай праграмы па рэкультывацыі і закрыцці палігонаў, а таксама ўкараненні новых падыходаў да абыходжання з адходамі. У нас не так шмат свабоднай зямлі, каб будаваць палігоны і складзіраваць на іх смецце.Тым больш вам паказалі самыя сучасныя ўзоры і падыходы да гэтай справы. Рэнтабельныя для тых, хто гэтага хоча. Навука павінна падключыцца і сказаць, што найбольш мэтазгодна: спальваць смецце і атрымліваць ад гэтага энергію або большую яго частку перапрацоўваць».

66 працэнтаў беларусаў станоўча ацэньвае работу ЖКГ

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што жыллёва-камунальнымі паслугамі штодзень карыстаецца ўсё насельніцтва краіны. «Задаволенасць людзей узроўнем, якасцю, даступнасцю жыллёва-камунальных паслуг уплывае непасрэдна на сацыяльна-палітычную абстаноўку і настрой ў грамадстве. Гэта вельмі важна. Але яшчэ адна важнейшая рэч – мы ж даплачваем, датуем жыллёва-камунальныя паслугі. 100 працэнтаў у нас ніхто ЖКП не аплачвае. Таму лічу, што жыллёва-камунальная сфера – прыярытэт нумар адзін для кіраўнікоў рэгіёнаў», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, згодна з дакладамі сёння ў галіне зроблена многае ў плане зніжэння сабе кошту, павышэння якасці паслуг і развіцця тэхналогій. «Тое, што 66 працэнтаў насельніцтва рэспублікі станоўча ацэньвае работу жыллёва-камунальных службаў у сваім раёне, горадзе, – гэта ўжо нядрэнна. Праўда, я сумняваюся, што амаль 70 працэнтаў так задаволены або хоць крыху задаволены развіццём ЖКГ. Дай бог, каб гэта было так. Але давайце лепш ставіць пад сумненне, каб лепш працаваць. Не трэба забываць, што амаль трэць апытаных дае ёй негатыўную ацэнку. Па значнасці для насельніцтва гэтыя пытанні займаюць другое месца пасля занятасці. І пакуль у краіне чуваць крытыка адносна сістэмы, супакойвацца рана», – падкрэсліў Прэзідэнт.

Найбольшую занепакоенасць у людзей выклікае кошт паслуг. Сяроднедахопаў у рабоце галіны таксама называюцца тэрміны капітальнага рамонту дамоў, якасць пітной вады, нездавальняючы стан дарог, дрэннае асвятленне вуліц, утрыманне пад’ездаў, дваровых тэрыторый і іншыя.

Лукашэнка ўвязвае адыход ад перакрыжаванага субсідзіравання з ростам даходаў насельніцтва

«Мы пастараемся да 2020 года адысці ад перакрыжаванага субсідзіравання. Гэтага вельмі хоча Сямашка (намеснік прэм’ер-міністра Уладзімір Сямашка. – Заўвага БЕЛТА) і прамысловы сектар краіны. Калі ласка, мы не супраць. Але вам давядзецца падняць зарплату, прытым істотна. Зможаце яшчэ напалову падняць заработную плату да таго, што ёсць, – калі ласка, мы людзям скажам: вось вам дабаўка да заработнай платы і стапрацэнтная аплата. Гульні ў адны вароты быць не павінна», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што адыход ад перакрыжаванага субсідзіравання павінен ажыццяўляцца за кошт павышэння эфектыўнасці работы галіны, далейшага зніжэння затрат, удасканалення нарматываў, дыферэнцыяцыі тарыфаў, мадэрнізацыі жыллёва-камунальнай гаспадаркі. «Вось шляхі вырашэння гэтай праблемы. У нас ёсць дзяржпраграма, і яе трэба выконваць», – адзначыў Прэзідэнт.

Лукашэнка: трэба добраўпарадкаваць гарады, вёскі

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў 2018 годзе асаблівая ўвага будзе ўдзелена навядзенню парадку ў населеных пунктах. «Трэба намеціць два-тры дзясяткі такіх гарадоў, каб я мог асабіста паглядзець. І не толькі я, усе мы павінны пабываць там, – сказаў Аляксандр Лукашэнка. – Абавязкова трэба добраўпарадкаваць гарады, вёскі. Там жа вы жывяце, вашы людзі і вашы дзеці».

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што добраўпарадкоўваць тэрыторыі неабходна і для таго, каб краіна мела свой твар. «Чысціня і парадак – пытанне нумар адзін. Я вас не буду больш пераконваць, я проста патрабую ад вас неадкладна пачаць гэту работу», – падкрэсліў ён.

Усё, што абмяркоўвалася на рэспубліканскім семінары аб развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі краіны, Прэзідэнт даручыў давесці да ведама кожнага работніка галіны, каб кожны разумеў важнасць працэсаў, што адбываюцца ў сістэме. «З гэтага пачынаецца карпаратыўны дух і гатоўнасць да выканання пастаўленых задач. Бо толькі ад нас саміх залежыць узровень нашага дабрабыту і ўпэўненая будучыня краіны», – заявіў кіраўнік дзяржавы.

БелТА.

www.belta.by

Фота БелТА.

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія