Тэма тыдня


АПК Беларусі: дынаміка дадатная

Вытворчасць сельгаспрадукцыі павялічылася

Вытворчасць сельгаспрадукцыі ў Беларусі ў студзені-кастрычніку павялічылася на 2,9 працэнта. Аб гэтым паведаміў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц.

«Па выніках работы за дзесяць месяцаў у аграпрамысловым комплексе назіраецца дадатная дынаміка развіцця. Тэмп росту вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі ва ўсіх катэгорыях склаў 102,9 працэнта, у сельгасарганізацыях – 103,8 працэнта», – адзначыў міністр.

На фота: Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц.

Леанід Заяц расказаў, што атрымана на 46 тыс. т мяса больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года, а таксама на 176 тыс. т больш малака. Кіраўнік аграрнага ведамства звярнуў увагу, што ў раслінаводстве таксама назіраюцца поспехі. «Мы атрымалі на 700 тыс. т збожжа больш да ўзроўню мінулага года, а калі ва ўсіх катэгорыях гаспадарак – то дзесьці на 1 млн т збожжа больш. Забяспечылі рост ураджайнасці – дасягнулі 35,6 ц/га», – растлумачыў ён.

Міністр паведаміў, што ёсць рост і ў вытворчасці рапсу – яго атрымана ў 2,2 раза больш, чым у мінулым годзе. Гэтага ўдалося дасягнуць за кошт ураджайнасці, якая склала 21,9 ц/га – на 6,5 ц вышэй за ўзровень 2016 года. «Ёсць рост і ў тэхнічных культурах, у прыватнасці, у вытворчасці цукровых буракоў – было накапана каля 4,9 млн т з ураджайнасцю 501 ц/га (на 56 ц вышэй за ўзровень мінулага года). Добры рост ураджайнасці бульбы», – сказаў Леанід Заяц. Ён удакладніў, што ў гэтым годзе пасадкі бульбы былі скарочаны, але за кошт росту ўраджайнасці забяспечаны валавы збор на ўзроўні 2016 года.

Прадукцыйнасць працы вырасла

«Прадукцыйнасць працы ў сельскай гаспадарцы за дзевяць месяцаў вырасла ў 1,2 раза адносна ўзроўню мінулага года. Яна вырасла і на прадпрыемствах перапрацоўкі на 18 працэнтаў, таму што больш сыравіны паступае на гэтыя прадпрыемствы. Самае галоўнае, што сёння тэмп росту заработнай платы не апярэджвае прадукцыйнасць працы», – падкрэсліў міністр.

Па выніках работы за дзевяць месяцаў выручка вырасла на 16,5 працэнта, рэнтабельнасць продажаў павялічылася да 6,6 працэнта. Сума прыбытку ад рэалізацыі прадукцыі ўзрасла ў 2,8 раза ў параўнанні з узроўнем мінулага года. Колькасць стратных сельгаспрадпрыемстваў за дзевяць месяцаў значна скарацілася ў параўнанні з узроўнем 2016 года, таксама скарацілася сума чыстых страт.

Сістэма кантролю якасці выбудавана

«У нас у Беларусі вядомы выпадкі, каб айчынны прадукт стаў небяспечны? Не. Такога няма, таму што ў нас выбудавана сістэма кантролю (якасці. – Заўвага БЕЛТА) ад уваходнай сыравіны да перапрацоўкі, захоўвання і пры адгрузцы. У гэтым задзейнічаны ўсе акрэдытаваныя лабараторыі з сучасным абсталяваннем. Людзі, якія ставяць свае подпісы, ставяць пячаці, персанальна нясуць адказнасць за бяспеку прадукту», – падкрэсліў міністр.

Экспарт сельгаспрадукцыі вырас у 1,5 раза

«Мы павялічылі экспарт у краіны ЕС на 56 працэнтаў да ўзроўню мінулага года. Пастаўляем сваю прадукцыю ў 19 краін ЕС, прадаём казеін, сухую сыроватку, алей рапсавы і іншую прадукцыю», – сказаў Леанід Заяц.

Таксама ў гэтым годзе значна ўзраслі пастаўкі сельгаспрадукцыі з Беларусі ў Кітай. «Праведзена работа па адкрыцці нашых прадпрыемстваў для паставак у Кітай. Ужо сертыфікавана 36 прадпрыемстваў, яны маюць права пастаўляць у гэту краіну малочную прадукцыю. Праведзена таксама вялікая работа па сертыфікацыі мясаперапрацоўчых прадпрыемстваў для паставак ялавічыны на кітайскі рынак. Цяпер ідзе сертыфікацыя птушкафабрык, каб пачаць пастаўкі прадукцыі птушкагадоўлі ў Кітай. Да канца года мы ўзмоцнім пазіцыі», — адзначыў міністр.

Чакаецца рост вытворчасці сельгаспрадукцыі

Леанід Заяц адзначыў, што ў краіне ёсць значныя рэзервы для павышэння эканамічнай эфектыўнасці сельскай гаспадаркі. «Трэба завяршыць будаўніцтва свінатаварных комплексаў, якія будуюцца ў Гродзенскай, Магілёўскай, Віцебскай, Мінскай абласцях. Акрамя таго, у ступені гатоўнасці 50 працэнтаў і вышэй знаходзяцца 128 малочнатаварных ферм», – падкрэсліў ён.

На Сахаліне пабудаваны малочнатаварны комплекс па беларускай тэхналогіі на 1 тыс. галоў. «У наступным годзе мы туды паставім сваю жывёлу і забяспечым суправаджэнне тэхналогіі», – паведаміў міністр.

Інвестары праяўляюць інтарэс

«Нядаўна да нас прыязджалі прадстаўнікі турэцкага бізнесу, якія разглядалі тэрыторыі Капыльскага, Клецкага раёнаў па будаўніцтве птушкафабрык для вытворчасці мяса бройлераў. Ім неабходна тэрыторыя каля 30 тыс. га. Плануецца, што прадукцыя потым будзе пастаўляцца на экспарт», – расказаў Леанід Заяц.

Таксама ёсць вялікі інтарэс з боку кітайскіх інвестараў. «Цяпер кітайская кампанія вывучае тэрыторыю Віцебскай вобласці — Сенненскі, Чашніцкі раёны, каб пабудаваць там малочнатаварныя комплексы з пагалоўем 40 тыс. Плануецца наладзіць вытворчасць малака, яго перапрацоўку на прадпрыемствах Віцебскай вобласці і пастаўку малочных прадуктаў на кітайскі рынак», – адзначыў міністр.

З’явіцца Закон аб арганічным земляробстве

«Закон аб арганічным земляробстве ўжо на выхадзе. Думаю, да канца года мы яго ўнясём у Палату прадстаўнікоў», – адзначыў міністр. Дзяржава будзе аказваць падтрымку тым суб’ектам гаспадарання, якія нацэлены на развіццё арганічнага земляробства.

Міністр дадаў, што земляробства ў Беларусі павінна быць экалагічна інтэнсіўным, з забеспячэннем і харчовай бяспекі, і аховы навакольнага асяроддзя.

Як паведамлялася, у законе аб арганічным земляробстве будзе вызначана паняцце арганічнай вытворчасці, а таксама агульныя патрабаванні да вытворчасці і абарачэння арганічнай прадукцыі.

БелТА.

www.belta.by

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія