Тэма тыдня. Візіт Прэзідэнта Беларусі ў Індыю


Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 11-12 верасня зрабіў афіцыйны візіт у Рэспубліку Індыя. Кіраўнік дзяржавы ў Нью-Дэлі правёў перагаворы і шэраг афіцыйных сустрэч з кіраўніцтвам Індыі, у тым ліку з Прэзідэнтам Рамам Натхам Кавіндам і прэм’ер-міністрам Нарэндрам Модзі. Абмеркавана развіццё беларуска-індыйскага супрацоўніцтва, галоўным чынам у гандлёва-эканамічнай, палітычнай, навукова-тэхнічнай і гуманітарнай сферах, турызме, а таксама ўзаемадзеянне Беларусі і Індыі ў фармаце еўразій-скай інтэграцыі, новыя магчымасці для інвестыцыйнага су-працоўніцтва. Бакі абмяняліся поглядамі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня.

Напярэдадні візіту 11 верасня ў сталіцы Індыі Нью-Дэлі адкрыўся беларуска-індыйскі бізнес-форум. У час форуму разгледжаны магчымасці пашырэння двухбаковага бізнес-узаемадзеяння ў розных сферах, прайшлі перагаворы паміж прадстаўнікамі беларускіх і індыйскіх дзелавых колаў, адбылося чарговае пасяджэнне Савета дзелавога супрацоўніцтва «Беларусь-Індыя».

Лукашэнка разлічвае на выхад беларуска-індыйскіх адносін на якасна новы ўзровень

Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на перагаворах з міністрам замежных спраў Індыі Сушмай Сварадж. «Мне сапраўды прыемна быць у гэтай цудоўнай краіне. Я шчыра лічу, што Індыя – вельмі перспектыўная краіна, якая ўжо ў бліжэйшым будучым, у наш з вамі час, будзе вызначаць і будучае нашай планеты, – сказаў кіраўнік дзяржавы. – Хацелася б, каб міністэрствы замежных спраў Індыі і Беларусі сталі сапраўднымі маторамі развіцця, надання дынамікі нашым адносінам». Прэзідэнт падкрэсліў адсутнасць праблемных момантаў у адносінах Беларусі і Індыі.

У сваю чаргу міністр замежных спраў Індыі адзначыла, што гэты візіт мае асаблівае значэнне, паколькі бакі адзначаюць 25 гадоў устанаўлення дыпламатычных адносін. Яна падкрэсліла цесныя гістарычныя і культурныя сувязі паміж дзвюма краінамі і згадзілася, што патэнцыял гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва рэалізаваны далёка не поўнасцю.

Лукашэнка: Беларусь гатова прадаставіць для індыйскіх інвестараў самыя выгадныя і льготныя ўмовы

Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў па выніках афіцыйных перагавораў з прэм’ер-міністрам Індыі Нарэндрам Модзі. «Мы гатовы прадаставіць вам самыя выгадныя і льготныя ўмовы функцыянавання вашага бізнесу ў выпадку інвесціравання ў Беларусь. Такі вопыт з іншымі краінамі ў нас ёсць», – заявіў Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт адзначыў, што пра сур’ёзнасць намераў бакоў сведчыць падрыхтоўка дагавора аб інвестыцыях. Ён таксама паабяцаў усялякую падтрымку ў пытанні хутчэйшага заключэння пагаднення аб свабодным гандлі паміж дзяржавамі – членамі ЕАЭС і Індыяй.

Лукашэнка прапануе Індыі стварыць у Беларусі навукова тэхналагічны індустрыяльны парк

«Я прапанаваў прэм’ер-міністру Індыі стварыць у Беларусі – на шляху перасячэння з усходу на захад і з поўдня на поў-нач – навукова-тэхналагічны індустрыяльны парк, дзе будуць створаны самыя выгадныя ўмовы для інвесціравання і дзе індыйскія кампаніі разам з іншымі сусветнымі кампаніямі, калі будзе такое жаданне, змогуць размяшчаць сваю вытворчасць і рэалізоўваць тавары і паслугі на тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза і Еўрасаюза», – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт таксама адзначыў, што па выніках візіту дасягнута дамоўленасць па пытаннях павелічэння паставак у Індыю калійных угнаенняў, прымянення беларускіх напрацовак у развіцці ініцыятывы ўрада Індыі «Разумныя гарады», праграмы «Кваліфікаваная Індыя», абмеркаваны сумесныя праекты ў галіне навукі, культуры, турызму і іншых сферах.

Модзі: Індыя мае намер развіваць і дыверсіфікаваць эканамічныя сувязі з Беларуссю

Аб гэтым па выніках афіцыйных перагавораў з кіраўніком беларускай дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам заявіў прэм’ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі.

«Мы абмеркавалі шырокае кола пытанняў і паглядзелі на будучыню. Нашы абмеркаванні адбыліся ў атмасферы цеплыні. Мы абмяняліся меркаваннямі па двухбаковых пытаннях і падзеях у рэгіёне і свеце, разгледзелі архітэктуру нашага партнёрства, абмяркоўвалі новыя ідэі і ініцыятывы для яго далейшага пашырэння. Мы прынялі рашэнне развіваць узаемадзеянне ва ўсіх сферах нашага супрацоўніцтва», – сказаў прэм’ер-міністр.

«Мы будзем працаваць, каб развіваць і дыверсіфікаваць нашы эканамічныя сувязі, бу-дзем засяроджвацца на тым, каб будаваць іх на аснове ўзаемадапаўняльнасці», – пад-крэсліў Нарэндра Модзі.

Шэраг двухбаковых дамоўленасцей дасягнуты ў ходзе афіцыйнага візіту Лукашэнкі ў Індыю

Пасля завяршэння афіцыйных перагавораў кіраўніка дзяржавы з прэм’ер-міністрам Індыі Нарэндрам Модзі адбылася цырымонія абмену падпісанымі дакументамі.

Падпісаны праграма супрацоўніцтва паміж урадамі дзвюх краін у сферы культуры на 2018-2020 гады, мемарандум аб узаемаразуменні паміж Міністэрствам адукацыі Беларусі і Міністэрствам павышэння ква-ліфікацыі і прадпрымальніцтва Індыі аб супрацоўніцтве ў сферы прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, мемарандум аб узаемаразуменні паміж Міністэрствам адукацыі Беларусі і Міністэрствам па справах моладзі і спорту Індыі па пытаннях супрацоўніцтва ў сферы маладзёжнай палітыкі.

Заключаны мемарандум паміж Беларускім дзяржаўным канцэрнам па нафце і хіміі і Міністэрствам нафты і прыроднага газу Індыі   аб супрацоўніцтве ў нафтагазавым сектары.

Бакі таксама падпісалі пратакол аб унясенні змяненняў у пагадненне паміж Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі і Міністэрствам сельскай гаспадаркі і дабрабыту фермераў Індыі аб супрацоўніцтве ў галіне сельскай гаспадаркі ад 16 красавіка 2007 года.

Заключаны дагавор аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве паміж Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і Нацыянальнай акадэміяй навук Індыі, а таксама мемарандум аб узаемаразуменні паміж Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміяй і Індыйскім саветам сельскагаспадарчых даследаванняў  (ICAR)   па   супрацоўні-цтве ў галіне адукацыі і даследаванняў для сельскай гаспадаркі.

Акрамя таго, падпісанымі мемарандумамі са сваімі індыйскімі партнёрамі абмяняліся кіраўнікі БКК і «Белзамежбуд». Пагадненне аб супрацоўніцтве заключана з Мінскім трактарным заводам.

Бакі таксама парафіравалі дагавор паміж Беларуссю і Індыяй аб інвестыцыях.

Як паведамлялася, напярэдадні па выніках беларуска-індыйскага бізнес-форуму ў Нью-Дэлі таксама былі падпісаны мемарандумы і пагадненні ў розных сферах, у тым ліку прамысловай вытворчасці, інвестыцый, паставак тэхнікі, фармацэўтыкі, медыцыны і турызму.

Беларусь і Індыя дамовіліся аб павелічэнні паставак калійных угнаенняў

Абмен адпаведным мемарандумам аб узаемаразуменні адбыўся ў прысутнасці лідараў дзвюх краін.

Як растлумачыла генеральны дырэктар Беларускай калійнай кампаніі Алена Кудравец, мемарандум вызначае тое, як бакі будуць працаваць з 2018 па 2023 гады, якія аб’ёмы будуць пастаўляцца асноўнаму пакупніку беларускага калію ў Індыі – кампаніі IPL. «Гэта з павелічэннем аб’ёмаў у параўнанні з тым, як у нас ёсць у гэтым кантрактным годзе. Павелічэнне аб’ёмаў бачыцца і з 2018 па 2023 гады. Увесь мемарандум прадугледжвае пастаўку больш як 4 млн т. Там ёсць і апцыйныя аб’ёмы. Будзем бачыць па рынку, па сітуацыі», – адзначыла яна.

Індыйскі рынак для БКК стратэгічны. «Гэта кантрактны рынак, разам з кітайскім. Але калі ў Кітаі ёсць свае вытворцы, то ў Індыі ўвесь тавар імпартуецца. І для нас вельмі важна захоўваць і баланс адносін на рынку, і баланс аб’ёмаў. Для нас гэта вельмі важны рынак», – заявіла Алена Кудравец.

У цэлым, паводле яе слоў, сітуацыя на сусветным рынку калійных угнаенняў добрая, попыт перавышае прапанаванне.

 

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія