«Тут на ўсё жыццё прыпісана маё сэрца»


Ганаровы грамадзянін горада Любані, ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі, заслужаны работнік культуры БССР, выдатнік друку СССР, кавалер медаля Францыска Скарыны, трох ордэнаў Айчыннай вайны І і ІІ ступені, ордэна Чырвонай Зоркі, паэт і пісьменнік, старэйшына беларускай дзіцячай літаратуры, лаўрэат шматлікіх літаратурных прэмій Іван Андрэевіч Муравейка на мінулым тыдні, у пятніцу, прымаў віншаванні з нагоды 95-гадовага юбілею.

3-26-10

Творчая вечарына ў гонар паэта-земляка разгарнула сваё дзеянне на сцэне Любанскай дзіцячай школы мастацтваў і сабрала родных, блізкіх, знаёмых, сяброў, паплечнікаў па пісьменніцкім пяры – усіх прыхільнікаў творчасці песняра дабра і чалавечнасці, які невымерна любіць свой край і яго цудоўных людзей. Што датычыць сям’і А.І. Муравейкі, то ён выхаваў траіх дзяцей – дачку і двух сыноў, у яго шэсць дарослых унукаў, 11 праўнукаў.

4-26-10Распачалася ж святочная імпрэза з прагляду відэафільма пра жыццё і творчую дзейнасць Івана Андрэевіча. Пасля чаго вядучыя вечарыны Сяргей Выскварка і Яўгенія Царыковіч па чарзе запрашалі на сцэну тых, хто прыйшоў прывітаць, павіншаваць і выказаць шчырыя словы пажаданняў у адрас юбіляра.

У ліку ганаровых гасцей на свяце прысутнічалі намеснік старшыні Любанскага райвыканкама Тамара Дамашэвіч, намеснік дырэктара выдавецкага дома «Звязда», намеснік старшыні Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах, старшыня Мінскага абласнога каардынацыйнага савета грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый, першы сакратар абласнога камітэта Камуністычнай партыі Беларусі Марыя Худая, старшыня Мінскай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Мікалай Башко, загадчык аддзела рэдакцыі часопісаў «Вясёлка» і «Буся» Радміла Казлякевіч, кіраўнікі структурных падраздзяленняў аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі. Пасля афіцыйных слоў Тамара Мікалаеўна ў знак павагі сардэчна павіншавала ветэрана яшчэ і асабіста, а затым уручыла яму Ганаровую грамату райвыканкама з дадаткам у канверце. Ад кожнага, хто падымаўся на сцэну, прагучалі цёплыя віншаванні. І, вядома, не абышлося без цудоўных падарункаў для юбіляра. Ім знойдзецца пачэснае месца ў «хаце-майстэрні» паэта.

5-26-10

На працягу ўсёй урачыстасці выступленні гасцей чаргаваліся з нумарамі мастацкай самадзейнасці ў выкананні выхаванцаў школы мастацтваў. Яны падрыхтавалі шмат інсцэніровак па вершах Івана Муравейкі, чыталі розныя па тэматыцы творы паэта і расказвалі пра яго біяграфію.

На развітанне юбіляр падзякаваў усім за тое, што знайшлі час, прыйшлі да яго на свята і раздзялілі разам з ім радасць гэтай сустрэчы.

Андрэй Драбудзька.

gl_drobudko@tut.by

Фота аўтара.

На здымку: практычна ўсе нашчадкі роду Муравейкаў сабраліся павіншаваць юбіляра.

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія