Танцавалі «Верабейкі» на «Фальклорнай талацэ»


Фальклорны ансамбль «Верабейкі» (кіраўнік Сяргей Выскварка) прыняў удзел у ІІ абласным фестывалі фальклорнага мастацтва «Фальклорная талака», які прайшоў у Барысаве на плошчы 900-годдзя горада.

Складовай часткай мерапрыемства з’яўляўся конкурс бытавога танца «Мінская кадрыля». У першым яго этапе – конкурсе танцавальных калектываў – «Верабейкі» выступілі з мясцовымі танцамі «Сербіянка», «Авангерка ўчатырох», «Кадрыля» (усе тры з в. Пласток), «Дожджык» (в. Юшкавічы), «Каваля» (в. Старыя Юрковічы) і атрымалі перамогу ў намінацыі «Лепшы рэгіянальны шматкаленны танец». У другім – турніры танцавальных пар – за званне лепшых паспрачаліся амаль 60 пар у шасці ўзроставых групах. І тут любанчане таксама паказалі высокі ўзровень выканаўчага майстэрства. Так, дыпломам за другое месца ва ўзроставай групе 8-10 гадоў узнагароджана пара Мікіты Севасцьяновіча і Ганны Ашуйкі. А вось ва ўзроставай групе 11-12 гадоў пары Багдана Ліневіча і Арыны Выскваркі ўвогуле не знайшлося роўных.

Дар’я РАБЦАВА.

Фота Сяргея ВЫСКВАРКІ.

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія