Так друкавалася газета


Каб дайсці да сучаснага спосабу друку кніг, перыёдыкі і іншай прадукцыі, вынаходцам давялося нямала папрацаваць. Адносна нядаўна, усяго якіх-небудзь гадоў сямнаццаць назад, раёнка друкавалася ў мясцовай тыпаграфіі, і працэс гэты быў нялёгкім.

Так друкавалася газета Мікалай Эсмантовіч

Спачатку матэрыялы, падрыхтаваныя рэдакцыяй, траплялі да лінатыпістаў – наборшчыкаў тэксту на наборных хуткаадліўных машынах. Прычым апошнія – гэта асобная размова. Газетныя радкі фарміраваліся з асобных рэльефных літарных матрыц і прабельных кліноў. Націскаеш на клавішу – зверху з магазінаў падбіраецца патрэбная літара і выпадае на ленту транспарцёра. У выніку атрымліваліся суцэльныя металічныя радкі, якія ўяўлялі сабой пласціны. Знакі адліваліся пад уздзеяннем высокай тэмпературы, таму надрукаваныя навіны можна смела называць гарачымі. З лінатыпнага набору рабілі кантрольныя адбіткі, што траплялі на праверку карэктару. Калі выяўлялася памылка, адліваць нанава даводзілася ўвесь радок. Радкі збіраліся ў доўгія слупкі – гранкі. З іх вярсталі кожную старонку газеты. З вёрсткі таксама рабілі адбітак для выпраўлення, і толькі пасля чарговай праверкі выданне, нарэшце, друкавалася.

Адразу пасля выхаду тыража ўсе радкі пераплаўляліся ў «чушкі» – брускі, імі пазней зноў запраўлялі лінатып. Работа з гэтым сплавам, у склад якога ўваходзілі свінец і волава (яго называлі «гарт»), негатыўна адбівалася на стане здароўя, таму знікшая сёння прафесія лінатыпіста ўваходзіла ў спіс прафесій з асаблівымі ўмовамі працы.

Амаль да апошняга пра-цавалі на выданні раёнкі Любанскім гаспадарча-разліковым участкам Слуцкай узбуйненай тыпаграфіі лінатыпісткі Ірына Еўдакімава, Ларыса Лойка і Ганна Сарвіліна. Свой кавалак работы выконвалі і ручныя наборшчыцы тэкстаў Валянціна Бажко, Любоў Хаміцэвіч, Ала Калянковіч. Адлітыя радкі паступалі да вярстальшчыц Ніны Лакідон і Евы Лапцік, што набіралі загалоўкі, вярсталі палосы і рыхтавалі іх да вычыткі ў рэдакцыі і далейшага змяшчэння ў друкарскую машыну. А на ёй даводзілі справу да завяршэння друкары Валянціна Брагінец, Лідзія Бондар, Любоў Сухан. Апошнім руку да пробных экзэмпляраў прыкладваў рэзчык Мікалай Эсмантовіч (на фота 1). Увесь працэс кантралявала майстар участка Валянціна Ісакава (на фота 2). З адабраных нумароў рабіўся адбітак на спецыяльнай плёнцы, які адпраўляўся ў Слуцкую ўзбуйненую тыпаграфію, дзе тыраж раёнкі друкаваўся афсетным спосабам.

Вось такі нялёгкі шлях праходзіла газета, перш чым трапіць да сваіх чытачоў. А першымі ў рукі нумар заслужана бралі паліграфісты, ад узроўню прафесіянальнага майстэрства якіх напрамую залежала афармленне выдання.

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія