Стрэс-тэсты пацвердзілі надзейнасць Беларускай АЭС


Нацыянальны даклад аб мэтавай пераацэнцы бяспекі (стрэс-тэстах) Беларускай АЭС размешчаны ў адкрытым доступе на сайце Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы МНС Беларусі (Дзяржатамнагляду).

У ім прадстаўлена інфармацыя аб заканадаўчай і рэгулюючай аснове для гарантавання бяспекі ядзерных установак, звесткі аб пляцоўцы размяшчэння АЭС і агульныя характарыстыкі энергаблокаў, канцэпцыя гарантавання бяспекі станцыі.

У ходзе стрэс-тэстаў разгледжана ўстойлівасць атамнай электрастанцыі да экстрэмальных знешніх уздзеянняў: землетрасенняў, затапленняў, экстрэмальных умоў надвор’я, а таксама абарона АЭС пры страце электразабеспячэння і страце канечнага паглынальніка цяпла. Асобная глава прысвечана кіраванню цяжкімі аварыямі. На заканчэнне прыведзены магчымыя меры па павышэнні бяспекі АЭС пры ўзнікненні пералічаных падзей.

Даклад падрыхтаваны між-ведамаснай рабочай групай пры метадалагічнай падтрымцы еўрапейскіх экспертаў. Вынікі стрэс-тэстаў паказалі, што сістэмы бяспекі Беларускай АЭС распрацаваны з улікам усебакова разгледжаных знешніх падзей, а будынкі, збудаванні і абсталяванне Беларускай АЭС спраектаваны ў адпаведнасці з дзеючай нарматыўнай базай. Вызначаны запасы бяспекі.

Па выніках стрэс-тэстаў распрацаваны план дзеянняў (дарожная карта) па фарміраванні і рэалізацыі мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне ўзроўню бяспекі Беларускай АЭС.

Даклад будзе разгледжаны еўрапейскімі экспертамі, плануецца візіт экспертнай групы ЕС у Беларусь.

Вывады нацыянальнай справаздачы па выніках стрэс-тэстаў па ядзернай бяспецы для атамнай электрастанцыі ў Астраўцы даказваюць, што АЭС, якая будуецца на базе расійскага дызайну апошняга пакалення «3+», поўнасцю адпавядае самым высокім міжнародным стандартам бяспекі.

Гэтыя стандарты, прынятыя пасля аварыі на АЭС Фукусіма ў 2011 годзе, былі распрацаваны для таго, каб запэўніць, што бяспека будзе гарантавана нават у выпадку адмовы асноўных сістэм або ў выніку знешніх уздзеянняў.

Землетрасенне з’яўляецца адным з магчымых фактараў знешняга ўздзеяння, якія ацэньваў беларускі рэгулятар. Па выніках комплекснага аналізу, максімальная інтэнсіўнасць землетрасення ў раёне пляцоўкі станцыі – 6 па шкале MSK-64/EMS-98 (не блытаць са шкалой Рыхтэра, якая вымярае магнітуду), што вызначана ў якасці «праектнага землетрасення» для станцыі. Разам з тым рэактарныя ўстаноўкі спраектаваны такім чынам, каб выключыць верагоднасць аварыі і бяспечна вытрымаць нават малаверагоднае землетрасенне інтэнсіўнасцю 8 па шкале 8 MSK-64/EMS-98 (інтэнсіўнасць 7 балаў вызначана для «максімальнага разліковага землетрасення» АЭС).

Хоць паводкі ў раёне размяшчэння пляцоўкі АЭС немагчымы (для гэтага вада павінна падняцца на 51,5 м вышэй за гістарычны максімум), станцыя вытрымае нават такі ўзровень затаплення. Аналіз і наступнае мадэляванне паказалі, што ў выпадку гіпатэтычнай паводкі і затаплення памяшканняў АЭС, якія размяшчаюцца ніжэй за ўзровень зямлі, пагроза для рэактара адсутнічае.

Нават у выпадку самых экстрэмальных умоў надвор’я (якія ўзнікаюць раз у 10 000 гадоў), такіх як павышэнне тэмпературы паветра да 50 градусаў па Цэльсіі, або смерч са скорасцю да 62 м/с, або нават у выпадку камбінацыі гэтых дзвюх умоў аварыі не здарыцца, паколькі меры бяспекі, прадугледжаныя для аховы ад іншых уздзеянняў (затапленне, землетрасенне), дастатковыя для самых экстрэмальных умоў надвор’я.

Беларусь добраахвотна прапанавала правесці ўсёабдымную ацэнку ядзернай бяспекі на аснове крытэрыяў ЕС, калі ў 2011 годзе далучылася да Сумеснай дэкларацыі па правядзенні ўсёабдымнай ацэнкі рызык і бяспекі АЭС («стрэс-тэсты»). Стрэс-тэсты правялі ў 2016 годзе, выкарыстоўваючы спецыфікацыі Еўрапейскай камісіі і ENSREG. Работа над нацыянальнай справаздачай па выніках стрэс-тэстаў была завершана ў кастрычніку 2017 года.

БелТА.

www.belta.by

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія